A A+ A++

У адкрытым доступе дакументу няма, аднак пра некаторыя новаўвядзенні даведацца ўсё ж удалося. Пра іх распавядаецца ў ведамаснай газеце «На страже» ад 12 ліпеня 2024 года.

Міліцыянты на сэгўэях.

Фота: police_minsk / Telegram

Чым бліжэй да чарговых прэзідэнцкіх выбараў, тым большы кантроль за беларусамі ў краіне. Так, стала вядома, што з 1 ліпеня ў сілу ўступіла новая Інструкцыя аб парадку арганізацыі дзейнасці міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

Яшчэ больш паўнамоцтваў у працаўнікоў міліцыі

Так, напрыклад, з’явілася яшчэ адна афіцыйная нагода спыняць і затрымліваць беларусаў – у адноўленым дакуменце замацавалі паняцце «прафілактычнай адпрацоўкі» тэрыторыі, якая будзе праводзіцца для папярэджання правапарушэнняў у грамадскіх месцах. Фармулёўка гучыць так агульна, што «падагнаць» пад яе можна ледзь не любыя дзеянні міліцыі на пэўнай тэрыторыі.

Вядома, што пастанову наконт «прафілактычнай адпрацоўкі» будзе прымаць начальнік раённага аддзелу ўнутраных справаў або кіраўнік міліцыі грамадскай бяспекі.

КПП на масавых імпрэзах колькасцю ад 500 асобаў

На масавых імпрэзах з аднаразовай прысутнасцю ад 500 асобаў абавязковым цяпер будзе прапускны рэжым з КПП. Пры гэтым міліцыя атрымае доступ да спісаў жыхароў найбліжэйшых дамоў, у якіх ёсць псіхічныя захворванні, а таксама неаднаразова судзімых за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў.

З усяго гэтага вынікае, што цяпер кантроль на любых масавых імпрэзах і не толькі з боку міліцыі будзе яшчэ больш дэталёвым, а пад «нагляд» супрацоўнікаў міліцыі трапіць яшчэ больш людзей.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: 0512.com.ua

Дружыннікі ў звязцы з міліцыянтамі

Яшчэ адна навіна: у дакуменце зʼявіўся асобны раздзел, прысвечаны залучэнню добраахвотных дружынаў. Цяпер працаўнікі міліцыі абавязаныя штоквартальна аналізаваць дзейнасць добраахвотных дружынаў і нават асвятляць у СМІ станоўчыя прыклады іхнай працы. Быццам часы СССР вяртаюцца. Ужо прадчуваем артыкулы прапагандыстаў пра гераічныя затрыманні злачынцаў дружыннікамі з павязкамі на руцэ.

Не радзей як раз на паўгода начальнікі раённых аддзелаў міліцыі цяпер абавязаныя накіроўваць у выканкамы і на прадпрыемствы, што стварылі такія дружыны, хадайніцтвы падтрымаць узнагародай найбольш паспяховых памочнікаў міліцыі.

Дарэчы, у гэтым жа новаўвядзенні ёсць цікавы нюанс. Пры тым, што дружыннікі, нібыта, закліканыя дапамагаць міліцыі ахоўваць грамадскі парадак і змагацца са злачыннасцю, на міліцыянтаў таксама ўскладзеная функцыя «выяўляць магчымыя факты прыцягнення іх чальцоў (маюцца на ўвазе чальцы добраахвотных дружынаў – рэд.) да крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці». Што дакладна гэта значыць, застаецца пакуль хіба што здагадвацца.

Надзея Вольная belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJak umiejętnie dobrać ołówek?
Następny artykułKto zagra w trzeciej beklasowej grupie?