A A+ A++

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен наведае Егіпет і Ізраіль 10 чэрвеня на фоне спробы ўзмацнення ціску Вашынгтона на «Хамас» і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе і не дапусціць распаўсюджвання вайны на Ліван. Пра гэта паведамляе Reuters.

Энтані Блінкен.

Фота: Secretary Antony Blinken / Twitter

Галоўны амерыканскі дыпламат Энтані Блінкен таксама наведае на гэтым тыдні Іярданію і Катар. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Егіпта ў Каіры, а затым у адправіцца ў Ізраіль, дзе сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу і міністрам абароны Ёавам Галантам.

Візіт адбудзецца пасля таго, як 31 траўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выклаў план аб спыненні агню. Ён прадугледжвае канчатковае спыненне баявых дзеянняў, вызваленне ізраільскіх закладнікаў і палестынскіх зняволеных, а таксама аднаўленне Газы і пастаўкі гуманітарнай дапамогі туды.

Таксама ў нядзелю лідар ізраільскай апазіцыі  Бэні Ганц абвясціў аб сваёй адстаўцы з надзвычайнага вайсковага кабінету  прэмʼер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу. Ён абвясціў аб выхадзе са складу ўраду праз рознагалоссі з Нэтаньягу праз розныя погляды на пасляваенную будучыню Газы. Сыход Ганца не будзе прадстаўляць непасрэднай пагрозы для ўрада. Аднак ён можа мець сурʼёзныя наступствы, бо гэта пакідае Нэтаньягу ў залежнасці ад прыхільнікаў жорсткай лініі, што будзе зацягваць заканчэнне вайны і можа прывесці да эскалацыі баявых дзеянняў з ліванскай «Хезбалой».

Па дадзеных Ізраілю, у выніку атакі «Хамас» 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1200 чалавек і яшчэ каля 250 сталі закладнікамі. У адказ Ізраіль пачаў наступ на сектар Газа, у выніку якога загінула больш за 37 000 палестынцаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя на тэрыторыі, якая кантралюецца« Хамасам», у нядзельным абнаўленні.

Hавiны

Поўнач Ізраілю абстрэльваюць ракетамі з тэрыторыі Лівану

2024.04.12 21:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRozbudowa tramwaju na Naramowice. Kiedy mogą się rozpocząć prace przy drugim etapie?
Następny artykułPolityczne trzęsienie ziemi we Francji. Prezydent Macron rozwiązuje parlament