Дзяржаўнае тэлебачанне Ірану некалькі разоў паказала відэа пажару двухмесячнай даўніны ў Чылі, сцвярджаючы, што гэта – сведчанне паспяховага паражэння цэляў у Ізраілі. Пра гэта паведамляе BBC.
Відэа было паказана некалькі разоў падчас эфіру, прысвечанаму масаваму паветранаму ўдару Ірану па Ізраілі. На ім была знята аўтамагістраль на фоне моцнага пажару, які асвятліў начное неба. Акрамя таго, на ім чуваць, як жанчына нешта гаворыць па-іспанску.
Дзяржаўнае тэлебачанне заявіла, што гэта – сведчанне таго, што іранскія беспілотнікі і ракеты толькі што паспяхова прарваліся праз СПА Ізраілю і знішчылі загадзя вызначаныя цэлі.
BBC знайшла арыгінальны відэакліп, які быў апублікаваны ў TikTok у лютым падчас маштабнага ляснога пажару каля чылійскага гораду Вінья-дэль-Мар.
Некалькі навінавых агенцтваў Ірана таксама апублікавалі гэты відэаролік з аналагічнымі ілжывымі заявамі.
Нагадаем, у ноч на 14 красавіка Іран запусціў па Ізраілі звыш 300 дронаў-камікадзэ і дзясяткі крылатых ракет. У Тэгеране заявілі, што ўдар па Ізраілю стаўся больш паспяховым, чымся чакалася, і працягваць атакі не збіраюцца.
Аднак насамрэч наступствы нападу аказаліся нязначнымі. Ізраіль сцвярджае, што 99 % запушчанага было збітае, загінулых няма, ёсць толькі пацярпелыя ад падзення аскепкаў. Прычым асноўная маса беспілотнікаў і ракет была перахопленая знішчальнікамі яшчэ да таго, як яны дасягнулі ізраільскай паветранай прасторы.
Каментар
«Мы перахапілі б і болей». У Ізраілі заявілі, што гатовыя да атакі, і назвалі Іран тэрарыстамі
2024.04.14 15:23
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS