Вечарам 6 ліпеня адзін з атракцыёнаў менскага парку Чалюскінцаў зламаўся. Відэа здарэння з’явіліся ў сацсетках. Здарэнне пацвердзіла адміністрацыя Першамайскага раёну. Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Менск-навіны», пацярпелі не менш як чатыры чалавекі, у тым ліку дзеці.
@radivi_lova_lova ♬ оригинальный звук – Anya
Паводле відавочцаў, у каруселі з лебедзямі «абарваліся тросы», кабінкі ўпалі на зямлю з вышыні пары метраў. Чыноўнікі паведамляюць, што «у атракцыёну зламаўся механізм пад’ёму-апускання кабінак».
«Пацярпелі не менш за чатыры чалавекі, у іх ліку дзеці. Яны дастаўленыя ў лякарню хуткай дапамогі чатырма экіпажамі», – расказала адміністрацыя Першамайскага раёну Менску.
Адзін з карыстальнікаў у каментарах пад відэа здарэння сцвярджае, што «хуткія» прыехалі толькі праз 20 хвілін па здарэнні. Іншы піша, што нічога сур’ёзнага напраўду не здарылася: толькі адна кабінка ўпала жорстка, іншыя проста плаўна спусціліся, найсур’ёзнейшая траўма – «штосьці з нагой, максімум пералом».
У каментарах карыстальнікі таксама адзначаюць кепскі тэхнічны стан атракцыёнаў:
«Там ад некаторых атракцыёнаў такі скрыгат і рыпанне стаяць, што вушы закладвае. Нічога дзіўнага».
«Нават чуваць, як іншыя атракцыёны рыпяць, усё да пары да часу трымаецца».
«Што вы хочаце, атракцыёнам гэтым па лёт 40! Даўно вышлі з эксплуатацыі… Для чаго іх трымаюць? Замяніць няма чым».
«Катаўся з дзецьмі літаральна месяц таму, было вельмі страшна праз хісткую канструкцыю. Даўно час гэты металалом знесці і паставіць нармальныя!»
«Што там чуваць, Дзяржпрамнагляд?»
Яшчэ ў 2010 годзе Holiday.by пісаў пра карусель з лебедзямі: «Яны не плаўна паднімаюцца, а проста ірвуць з месца, пры гэтым дрогаюць усю карусель. Шчыра кажучы, пры кожным націсканні на кнопку ахоплівае непрыемнае адчуванне, што ваш лебедзь зараз абрынецца ўніз».
Дзяржаўныя медыі тым часам паведамляюць, што «атракцыён быў дапушчаны да эксплуатацыі».
Hавiны
Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе, выпісалі з лякарні
2024.06.20 22:12
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS