A A+ A++

16 красавіка Дубай накрыла магутная хваля залеваў. Непагадзь ахапіла не толькі тэрыторыю Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, але і Аману. У выніку з-за разгулу стыхіі загінула каля 20 чалавек (большасць – у Амане). Ужо зараз у заходніх СМІ спрабуюць усталяваць прычыну з’яўлення такой нетыповай непагадзі сярод пустэльні і кажуць пра «дажджавую бомбу».

Наступствы моцных навальніц у Дубаі.

Фота: Amr Alfiky / Reuters / Forum

Толькі за 16 красавіка на тэрыторыі краіны выпала 254,8 мм ападкаў – гэта рэкорд за 75 гадоў назіранняў, пры тым, што гадавой нормай для Дубаю лічыцца 94,7 мм ападкаў.

Па дарогах цяклі сапраўдныя рэкі, што прымушала кіроўцаў выскокваць з машынаў, затопленыя дамы, прадпрыемствы, спынілася праца мясцовага аэрапорту.

На відэа добра бачныя маштабы бедства, якое зазнаў Дубай цягам некалькіх дзён.


Але ў той жа час ужо зараз з’яўляюцца звесткі пра тое, што прычына такіх залеваў можа быць цалкам «рукатворнай». Некаторыя заходнія СМІ сцвярджаюць, што ўлады напярэдадні разгулу стыхіі займаліся засейваннем аблокаў, якія павялічваюць колькасць ападкаў. Як сцвярджае «Bloomberg», гэта адбывалася 14 і 15 красавіка.

Так званае засейванне аблокаў – гэта метад, пры якім самалёты выкідаюць у воблакі спецыяльныя салявыя факелы, якія паскараюць кандэнсацыю і выклікаюць выпадзенне ападкаў.

Пакуль не было навуковых сведчанняў, каб падобныя дзеянні правакавалі такія маштабныя штормы. Спосаб засейвання аблокаў выкарыстоўваецца таксама Кітаем і ЗША. Сам метад з’явіўся ў 1950-х гадах, аднак ягоная эфектыўнасць яшчэ не даказаная.

Hавiны

«Выглядала, як у фільмах пра Апакаліпсіс». Беларус распавёў, як Дубай перажыў залеву

2024.04.18 09:46

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWydano dwa ostrzeżenia meteorologiczne dla Małopolski
Następny artykułWstrząs w Oświęcimiu. Winna kopalnia na Śląsku