Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што не мае намеру накласці вета на закон аб абмежаваннях супраць грамадзянаў Беларусі і РФ. Пры гэтым ён даў зразумець, што незадаволены тым, у якім выглядзе дакумент зацвердзіў Сейм. Пра гэта паведамляе LRT.
«Сейм да гэтага часу не знайшоў у сабе волі аднолькава трактаваць грамадзян Беларусі і Расеі. Я не бачу прычын ветаваць закон, таму што калі я накладу вета, ёсць шанец, што гэтыя санкцыі наогул перастануць дзейнічаць», – заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
«Менш за ўсё ў цяперашняй сітуацыі я хацеў бы, каб мы аслабілі нашыя санкцыі адносна гэтых дзвюх недружалюбных краінаў», – сказаў ён.
Нагадаем, 25 красавіка Сейм Літвы працягнуў на год санкцыі супраць грамадзянаў Расеі і Беларусі. Аднак прапанову ўвесці новыя абмежаванні для беларусаў літоўскія парламентарыі не падтрымалі.
Hавiны
Дарадца прэзідэнта Літвы заклікаў скараціць паток людзей, якія прыбываюць з Беларусі
2024.04.30 21:36
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS