З яго слоў, зрабіць гэта трэба, каб ліквідаваць супярэчнасці ў прававым рэгуляванні і выявіць падзаконныя акты, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ўказам прэзідэнта.
Лукашэнка заўважыў несастыкоўкі ў законах і прызнаў, што некаторыя з іх нават складана зразумець.
«Катастрофа! Некаторыя з іх цяжкачытальныя і ўспрымальныя, перагружаныя. Многія нормы паўтараюцца, у акты ўносяцца множныя карэкціроўкі», – абураўся 18 ліпеня Лукашэнка на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда.
Па паведамленнях БЕЛТА, саманазваны прэзідэнт засяродзіў увагу на тым, што цяпер у Беларусі дзеючымі лічацца аж 175 тыс. актаў. Пры ўнясенні істотных карэкціровак ён прапанаваў выдаваць іх зноўку ў абноўленым, актуальным варыянце, і гэта нібыта дазволіць істотна палегчыць працу з дакументам.
Для вырашэння гэтых праблем Лукашэнка загадаў правесці рэвізію заканадаўства.
«Нам трэба гэта ўсё пераварушыць. Трэба прыбраць усё лішняе, пакінуць толькі тое, што трэба. Трэба правесці гэтую рэвізію. Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне, – выдаў Лукашэнка.
Надзея Вольная / belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS