A A+ A++

У канале сілавікоў ГУБАЗіКу з’явілася паведамленне аб затрыманні дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтру. Напярэдадні затрымання яму, як пішуць, прыйшло паведамленне ад плану «Перамога». Гэта можа істотна паўплываць на прысуд, сцвярджаюць губазікаўцы. Але пацвярджэнняў іхнай версіі няма. 

Рассылка з чат-боту «Перамога», якая прыйшла затрыманаму.

Фота: скрыншот з відэа ў канале сілавікоў

На відэа, якое з’явілася ў канале, затрыманы кажа, што браў удзел у мітынгах 2020 года, падчас якіх фатаграфаваўся з «забароненай сімволікай» і выходзіў на праезную частку. Таксама ён прызнаецца, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы» і, у прыватнасці, запускаў чат-бот «Перамога».

Мужчына кажа на камеру, што ўвечары 21 траўня ў чат-бот «Перамога» яму прыйшла рассылка ад каманды «BYPOL» з прапановай галасаваць за блок Аляксандра Азарава (як пацвярджэнне затрыманы дэманструе экран тэлефона, на якім відаць тэкст рассылкі), а раніцай 22 траўня яго затрымалі працаўнікі міліцыі.

У самім канале асабліва падкрэсліваецца, што першапачаткова да мужчыны прыйшлі за «перакрыццё дарог», што магло б зрабіцца падставай для асуджэння яго на 2 гады «хатняй хіміі», але цяпер за ўдзел у плане «Перамога» яму можа быць выстаўленае абвінавачанне паводле арт. 361 ч. 1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»), што можа ў сукупнасці скласці да 5 гадоў зняволення.

Ці праўдзівыя гэтыя звесткі, праверыць цяжка.

Нагадаем, што 21 траўня, людзі, калісьці зарэгістраваныя ў плане «Перамога», атрымалі рассылку з заклікам прагаласаваць за лідара спісу № 5.

За гэта былога кіраўніка арганізацыі «BYPOL» Аляксандра Азарава пазбавілі доступу да чат-боту плана «Перамога». Так лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала «Зеркалу» інцыдэнт.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJest decyzja sądu w sprawie burmistrz Sokółki
Następny artykułNiestety! Polska tenisistka wyeliminowana z turnieju