A A+ A++

На мінулым тыдні Беларускае Агенцтва тэлевізійных навінаў паказала фільм «Нелюдзі», у якім, нібыта з першых вуснаў, было расказана, як польскія памежнікі здзекуюцца з мігрантаў. Генштаб Польшчы расцэньвае гэта як ціск службаў Беларусі праз выкарыстанне міграцыі, скіраваную на ўзмацненне сацыяльнай палярызацыі і дэманізацыю польскага «мундзіру».

Ілюстрацыйнае фота.

Крыніца: Белсат

Ведамства зазначае, што «расейска-беларускі прапагандысцкі апарат распрацоўвае дэзынфармацыю наконт адказнасці Польшчы за сітуацыю на польска-беларускай мяжы, каб стварыць наратыў пра набліжэнне польскіх войскаў да мяжы Беларусі і Расеі», а «Беларусь распаўсюджвае дэзынфармацыю пра польскую армію, каб стварыць так званы сіндром абложанай крэпасці, перадае «Позірк».

«У вачах заходняга грамадства мы мусім быць не толькі бесчалавечнай, але і агрэсіўнай дзяржавай у адносінах да Расеі і Беларусі. Гэтыя аперацыі, накіраваныя на заходнюю грамадскасць, закліканыя зганьбіць Польшчу і зрабіць наш вобраз агідным і негатыўным», – гаворыцца ў заяве Генеральнага штабу Польшчы ў сацсетцы Х ад 29 ліпеня.

Нагадаем, міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўразвязу трывае з вясны 2021 года.

Hавiны

Польскія спецслужбы выявілі, хто забіў салдата на беларускай мяжы. Ён яшчэ ў Беларусі

2024.07.20 16:32

24 ліпеня Сенат Польшчы ўхваліў урадавы законапраект, які выключае крымінальную адказнасць за выкарыстанне вайскоўцамі  зброі або сродкаў адкрытага прымусу, калі яны выкарыстоўваліся «ў мэтах адбіцця непасрэднага замаху на жыццё, здароўе або свабоду гэтай вайсковай ці іншай асобы, а таксама супрацьстаяння дзейнасці, што вядзе да нападу».

Тым жа днём занепакоенасць у сувязі з гэтым законапраектам выказаў камісар у справе правоў чалавека Рады Еўропы Майкл О’Флээрці.

Надзея Вольная belsat.eu 

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWysyłka paczek w sklepie internetowym: jak zapakować towar
Następny artykułLeading Australian Technology, Communication and Productivity Solutions provider Enablo announces strategic partnership with the Super App for frontline workers Flip for Meta Workplace transition