Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак абвесціць павелічэнне падтрымання Украіны на 617 мільёнаў долараў падчас візіту ў Польшчу 23 красавіка, піша «Reuters».
«Абарона Украіны ад жорсткіх амбіцыяў Расеі жыццёва важная для нашае бяспекі і для ўсяе Еўропы. Калі Пуціну дазволяць атрымаць поспех у гэтай агрэсіўнай вайне, ён не спыніцца на польскай мяжы», – гаворыцца ў заяве Сунака.
У пакет дапамогі ўвойдзе абсталяванне, у тым ліку больш за 1600 ударных і зенітных ракетаў і амаль 4 мільёны патронаў для стралковай зброі, каля 400 транспартных сродкаў, 60 лодак і катараў.
«Збройныя сілы Украіны працягваюць адважна змагацца, але ім патрэбнае нашае падтрыманне – і патрэбнае яно цяпер. Сённяшні пакет дапаможа забяспечыць Украіну ўсім неабходным, каб даць адпор Расеі», – сказаў Сунак перад візітам.
З пачатку вайны Вялікая Брытанія актыўна падтрымлівае Украіну. Агульны абʼём вайсковай дапамогі ад Лондану ў гэтым 2024 фінансавым годзе ўжо склаў каля 3,7 мільярдаў долараў.
Напярэдадні Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла пакет дапамогі Украіне на 61 мільярдаў долараў.
Аналітыка
Ваенная дапамога ЗША Украіне: ці пераломіць яна ход вайны?
2024.04.23 07:00
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS