Да выбараў у Каардынацыйную раду «Белсат» падрыхтаваў адмысловы тэст, які мае дапамагчы зрабіць выбар на галасаванні ў беларускі протапарламент. Аддаць свой голас, нагадаем, можна будзе ўжо з 25 траўня.
Асноваю для тэсту стаў перадвыбарчы праект «Белсату», у межах якога мы знаёмілі выбарнікаў са спісамі, што прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе. Кожны з лідараў атрымаў аднолькавыя пытанні, якія пазней і былі перафарматаваныя ў тэст. Азнаёміцца з адказамі кожнага спісу можна тут:
Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пройдзе з 25 да 27 траўня. Прагаласаваць можна будзе з дапамогай адмысловай праграмы. Пры гэтым трэба мець беларускі пашпарт, неабавязкова дзейны.
Першыя вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 29 траўня. Падаць скаргі можна будзе да 8 чэрвеня. Канчатковыя вынікі выбараў у КР абвесцяць 8 чэрвеня, а першае паседжанне Каардынацыйнай рады ІІІ склікання мае адбыцца 15 чэрвеня.
КДБ Беларусі ўжо прызнаў усе выбарчыя спісы «экстрэмісцкімі фармаваннямі». У межах адмысловай крымінальнай справы 257 кандыдатаў абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу ўлады, экстрэмізме і закліках да санкцыяў.
Выбары ў КР
Як галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду. Праверылі бэта-версію праграмы
2024.05.20 07:23
Макар Мыш belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS