Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, якія ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя падзеі апошніх тыдняў.
А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?
Турэмны букінг
З 12 ліпеня ўступілі змены ў Крымінальна-папраўчы кодэкс. Сярод іншага цяпер давядзецца плаціць за спатканні ў турмах.
«За пражыванне ў памяшканнях папраўчых устаноў, прызначаных для працяглых спатканняў, асуджаныя і (або) грамадзяне, якія прыбылі да іх на спатканне, пакрываюць расходы па пражыванні ў памяшканнях папраўчых устаноў, прызначаных для працяглых спатканняў, у памеры і парадку, устаноўленых Міністэрствам унутраных спраў па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў».
Купляйце беларускае!
Лукашэнка заклікаў беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў купляць зямлю ў «неперспектыўных» вёсках. 6 ліпеня палітык выступіў на свяце «Александрыя збірае сяброў». Сярод іншага ён выказаўся пра «ўратаваныя» ім вёскі – іх, аказваецца, зноў трэба ратаваць. Лукашэнка заклікаў беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў купляць там зямлю.
«Атакуючы сокал» Менску і Пекіну
Беларусь і Кітай праводзяць першыя вайсковыя вучэнні. У межах трэнаванняў «Атакуючы сокал» вайскоўцы двух краінаў адпрацоўваюць антытэрарыстычныя захады, хаця некаторыя назіральнікі кажуць пра «сігнал Захаду». Вучэнні працягнуцца да ліпеня.
Санкцыі на шампуні
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае прадаўжэнне на год дзеяння ўвазных мытаў на асобныя тавары з несяброўскіх краінаў. Стаўкі мытаў на шампуні, сродкі для валасоў і сродкі для чысткі зубоў вытворчасці ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі былі павышаныя ў Беларусі – да 35% ад мытнага кошту яшчэ ў студзені гэтага году. Цяпер контрсанкцыі вырашылі працягнуць.
Забаронена ўсё?
4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што амаль з ніякімі таварамі ў Беларусь аўтамабілі не пускалі, спасылаючыся на новую пастанову ЕЗ «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзеле Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны». Але што канкрэтна забаранілі, на 265 старонках адмысловага дакументу знайсці вельмі складана.
Добрая навіна – забарона датычыцца толькі новых тавараў і не распаўсюджваецца на асабістыя ўжываныя тавары.
Агляд
«Палякі не шукаюць спецыяльна нічога». Як беларусы перавозяць тавары праз мяжу
2024.07.12 08:00
Дэ Лёс belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS