У Гомельскай вобласці далі электрычнасць у апошні населены пункт, дзе былі перабоі з-за ўрагану 14 ліпеня. Ва ўсе населеныя пункты электраэнергію вярнулі да паўночы 21 ліпеня, аднак частка яе пакуль паступае ад дызель-генератараў. Пра гэта паведамляе Мінэнерга. Таксама асобныя дамы ўсё яшчэ без электрычнасці.
А 23:48 21 ліпеня электраэнергія пайшла ў вёску Старая Рудня. Гэта апошняе месца, дзе фіксаваліся парушэнні, але не было электрычнасці. Працягваюцца работы па пераводзе населеных пунктаў, якія падключаныя ад дызель-генератараў, у штатны рэжым электразабеспячэння, адзначае Мінэнерга.
Паводле тэлеграм-канала «Гомельщина официально», раніцай 22 ліпеня 61 населены пункт падлучаны пакуль да дызель-генератараў.
«Не падлучанымі да сеткі на месцах застаюцца толькі асобныя домаўладання, гэта аператыўна вырашаецца. Магчымыя таксама адключэння там, дзе электразабеспячэнне адноўлена, – на гадзіну ці паўтара. Грамадзяне павінны з разуменнем да гэтага ставіцца», – пішуць у тэлеграм-канале гомельскія чыноўнікі.
Той жа канал паведаміў 21 ліпеня, што працягваецца праца па ліквідацыі наступстваў непагадзі. Прычым у гэтым задзейнічаны не толькі спецыялісты, але і добраахвотнікі.
«Каля 24 тысяч добраахвотнікаў працягваюць спілоўваць дрэвы, разбіраць завалы галінак, добраўпарадкоўваць паркі, скверы і двары шматкватэрных дамоў. Гледзячы на дарослых, да дапамогі ў расчыстцы населеных пунктаў падключаюцца дзеці», – піша «Гомельщина официально».
Падобная практыка і ў Менскім раёне. Прэс-служба МУС распавяла, што там з наступствамі непагадзі разбіраюцца ўнутраныя войскі.
Hавiны
На падземнай паркоўцы ў Менску пад вадой апынулася 14 машын
2024.07.18 20:53
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS