Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў спіс моваў нацыянальных меншасцяў (супольнасцяў) і карэнных народаў Украіны, якім пагражае знікненне, паведаміў прадстаўнік Кабінету ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
У спіс моваў пад пагрозай знікнення былі ўключаныя: беларуская, гагаузкая, караімская, крымскататарская, крымчацкая, ромская, румейская, урумская і ідыш. Пералік складзены на падставе навукова абгрунтаваных прапановаў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, а таксама згодна з міжнароднымі стандартамі, асабліва высновамі ЮНЭСКО адносна крытэраў надання мове статусу той, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Мэтай зацвярджэння спісу з’яўляецца захаванне і развіццё моваў нацыянальных меншасцяў і карэнных народаў Украіны, паводле арт.11 Канстытуцыі Украіны, якая абавязвае дзяржаву спрыяць развіццю моўнай самабытнасці ўсіх карэнных народаў і нацыянальных меншасцяў, гаворыцца ў пастанове.
«Украіна мае багатую моўную спадчыну, якая ўключае ўнікальныя мовы карэнных народаў: крымскататарскую, караімскую, крымчацкую. На яе тэрыторыі таксама зарадзіліся урумская і румейская мовы надазоўскіх грэкаў. <…>. Зацвярджэнне гэтага пераліку з’яўляецца важным крокам да захавання моўнай і культурнай разнастайнасці Украіны. Гэта сведчыць пра прагненне дзяржавы абараняць правы і самабытнасць усіх сваіх грамадзянаў, незалежна ад іхнай этнічнай прыналежнасці», – зазначаецца на адзіным вэб-партале органаў выканаўчай улады Украіны.
Мова Нанова
Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма
2024.06.03 17:00
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS