A A+ A++

Вечарам 19 ліпеня ва Львове невядомы стрэліў у былую дэпутатку Вярхоўнай рады Ірыну Фарыён, яна памерла ў лякарні. Паліцыя распачала крымінальную справу, але падазраваных пакуль няма.

Ірына Фарыён. 16 траўня 2014 года.

Фота: ВО Свобода / Wikimedia, CC BY 3.0

Паводле паліцыі Львоўскай вобласці, 19 ліпеня каля 19:30 на адной з вуліц Львова невядомы стрэліў у Ірыну Фарыён, трапіў у галаву.

Жанчыну даставілі ў лякарню ў крытычным стане. Як напісаў мэр Львова Андрэй Садовы, медыкі зрабілі ўсё магчымае, але раненне было несумяшчальным з жыццём.

Ірыне Фарыён было 60 гадоў. Яна нарадзілася ва Львове, была мовазнаўцай і прафесаркай Львоўскай палітэхнікі, сябрам КПСС у савецкі час, але ў незалежнай Украіне ўвайшла ў правую партыю «Свобода», была дэпутаткай Вярхоўнай рады ў 2012–2014 гадах, затым актыўна выступала ў медыях, вяла свае перадачы на тэлебачанні і ў YouTube.

Хто забіў дэпутатку, пакуль невядома. Злачынства кваліфікавалі як «наўмыснае забойства» – ч. 1 арт. 115 КК Украіны, забойцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пісаў, што пра расследаванне яму аператыўна справаздачыцца міністр унутраных справаў і кіраўнік Службы бяспекі Украіны, задзейнічаныя ўсе неабходныя сілы.

«Відавочна, што любы гвалт заслугоўвае толькі асуджэння, і той, хто вінаваты ў гэтым нападзе, мае панесці поўную адказнасць», – напісаў Зяленскі пра замах на ягоную праціўніцу, калі за жыццё той яшчэ змагаліся лекары.

Міністр унутраных справаў Ігар Кліменка расказаў, што асноўныя версіі – асабістая непрыязнасць, грамадска-палітычная дзейнасць Фарыён і забойства на замову. Не выключаны расейскі след.

Фарыён была вядомая найперш шматлікімі скандаламі, публічнымі сваркамі і абразамі. Яны былі звязаныя, напрыклад, з адмаўленнем ўдзелу ў КПСС, статусам украінскай мовы ва Украіне, выкарыстаннем расейскай мовы ўкраінскімі вайскоўцамі і расейскіх формаў імёнаў дзецьмі ў дзіцячых садках,  абвінавачаннем жыхароў усходу Украіны ў нападзе Расеі на іх, пажаданнямі смерці розным людзям і радасцю з забойстваў іншых, абразай выбарнікаў, якія галасавалі за Зяленскага, сумнеўнымі выказваннямі пра выбарнікаў сваёй партыі…

У лістападзе 2023 года Фарыён звольнілі са Львоўскай палітэхнікі праз пратэсты студэнтаў у сувязі з ейнымі абразамі ўкраінскіх расейскамоўных вайскоўцаў, у лютым 2024 года суд адмовіў ёй у аднаўленні на пасадзе.

Hавiны

Памёр казахстанскі апазіцыйны журналіст, на якога здзейснілі замах у Кіеве

2024.07.02 17:33

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułСилы обороны уничтожили 13 дронов ночью: один из них неустановленного типа
Następny artykułO siedem ton za dużo