Расследвальнікі праекту «Бюро» даведаліся, што адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію «ГардСэрвіс», якая мае дазвол на ўжыванне агнястрэльнай зброі, узначаліў Юрый Альшэўскі. Ён ужо 20 гадоў целаахоўнік Лукашэнкі.
Новы кіраўнік «ГардСэрвісу» Юрый Альшэўскі каля 20 гадоў працуе ў службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Ён суправаджаў палітыка ў замежных камандзіроўках: у 2017 годзе ў Індыю, у 2018 годзе ў Кітай, а ў 2019-м – у Туркменістан.
Расследвальніцкі праект «Бюро» адзначае, што жонка Альшэўскага Святлана Сакалоўская надоечы стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. З 1999 года яна працуе на розных пасадах у Камітэце дзяржкантролю, з студзеня 2010 года – першая намесніца старшыні КДК Менская вобласці.
«ГардСэрвіс» – гэта адзіная ў Беларусі прыватная ахоўная кампанія, якая мае дазвол на ўжыванне агнястрэльнай зброі. Альшэўскі ўжо трэці дырэктар фірмы з 2020 года. Раней кампанію ўзначальвалі Яўген Чанаў і Уладзімір Арэх.
Пра дзейнасць гэтай кампаніі вядома няшмат. У лістападзе летась аб’яднанне «BELPOL» выпусціла расследаванне пра тое, што «ГардСэрвіс» мае арсенал зброі і пры гэтым ахоўвае толькі двух асобаў: паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана і набліжанага да беларускіх уладаў бізнесоўца Аляксея Алексіна. Фірма зарабляе грошы праз сумнеўныя схемы перапродажы нерухомасці, бясплатна атрыманай ад дзяржавы.
Стваральнікам «ГардСэрвісу» называюць Шэймана.
Hавiны
«BELPOL» распавёў новыя дэталі карупцыйнай схемы з удзелам Віктара Шэймана і «ГардСэрвісу»
2023.11.29 17:10
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS