A A+ A++

Былы пасол Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка раптоўна памёр ва ўзросце 48 гадоў. Паводле адной з версій, у яго не вытрымала сэрца, паводле другой – гэта было самагубствам.

Былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка.

Фота: МИД Беларуси / Facebook

МЗС Беларусі паведаміла пра тое, што развітанне з Дзянісам Сідарэнкам адбылося 26 чэрвеня.

«Сёння ў Менску адбылося развітанне з нашым дарагім калегам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Германіі (2016–2024 гг.) Дзянісам Сідарэнкам», – напісана ў паведамленні МЗС на Facebook.

У ім таксама адзначаецца, што Сідарэнка быў «таленавітым і адказным дыпламатам, прафесіяаналам і патрыётам і заслужыў аўтарытэт і павагу калег і партнёраў як у Рэспубліцы Беларусь, так і далёка за яе межамі».

«Гэта вялікая страта для дыпламатычнай сям’і Беларусі. Дзяніс Уладзіміравіч назаўжды застанецца ў нашай памяці цудоўным чалавекам, неабыякавым і спагадным калегам, надзейным сябрам і таварышам», – піша МЗС.

Паводле выдання «Позірк», смерць наступіла ў выніку сардэчнага прыступу.

Але крыніцы, з якімі ўдалося паразмаўляць журналістам «Нашай Нівы», сцвярджаюць, што Дзяніс Сідарэнка скончыў жыццё самагубствам 23 чэрвеня, скокнуўшы з шматпавярховіка.

Паводле суразмоўцаў «Нашай Нівы», па вяртанні са сваёй пасольскай камандзіроўкі з Нямеччыны, Сідарэнка стаў абʼектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Вядома, што Сідарэнка быў вызвалены з пасады амбасадара Беларусі ў Нямеччыне ўказам Аляксандра Лукашэнкі 11 сакавіка 2024 года.

«Не вылазіў з паліграфаў і допытаў», – расказала «Нашай Ніве» адна з крыніц.

«Відаць, не вытрымаў таго, што адбываецца», – дадаў іншы суразмоўца выдання.

Выданне сцвярджае, што ўсе карʼерныя дыпламаты, якія вяртаюцца з Еўразвязу, становяцца абʼектамі пільнага аператыўнага вывучэння спецслужбамі.

Нагадаем, што ў лістападзе 2022 года раптоўна памёр міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Тады таксама хадзілі версіі аб тым, што гэта было самагубства.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułW PROROWERY Puck! Rowery z GWARANCJĄ NAJNIŻSZEJ CENY: górskie już od 999 zł a elektryczne od 2 999 zł
Następny artykułKatastrofa kolejowa w Rosji. Co najmniej 70 rannych