A A+ A++

Крымінальныя справы ў парадку спецыяльнага вядзення распачатыя ў дачыненні 108 беларусаў, якія з’ехалі з Беларусі праз рэпрэсіі. Такую лічбу агучыў старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара, перадае БелТА.

Фота: прэс-служба Вярхоўнага Суда

Кіраўнік СК адзначыў, што ягонае ведамства працягвае пераследаваць беларусаў, якія сваёй дзейнасцю «наносяць урон нацыянальнай бяспецы і інтарэсам дзяржавы».

Паводле ягоных словаў, асобны акцэнт следчыя робяць на выяўленні маёмасці беларусаў, якія зʼехалі, «з мэтай далейшай канфіскацыі і вяртання ў даход дзяржавы ў якасці кампенсацыі нанесенай шкоды».

«Праца сістэмная і вядзецца на планавай аснове. Мы яе спыняць не збіраемся», – запэўніў Дзмітрый Гара.

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльнае вядзенне – вядзенне паводле крымінальнай справы ў дачыненні абвінавачанага, які перабывае па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені 2022 года падпісаў закон аб зменах у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, што дазваляюць судзіць беларусаў, якія застаюцца за мяжой, завочна і нават прыгаворваць іх да расстрэлу.

Апошнім часам у Беларусі праводзіцца ўсё больш такіх завочных судоў у рамках так званага спецыяльнага вядзення. 31 траўня ў Менскім гарадскім судзе распачаўся самы масавы такі працэс – у справе «аналітыкаў Ціханоўскай», у якой праходзяць адразу 20 асобаў.

17 чэрвеня Гомельскі абласны суд завяршыў завочны працэс над праваабаронцам і былым палітвязнем Леанідам Судаленкам і прысудзіў яму пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і вялізны штраф.

Планы ўладаў адабраць маёмасць у палітычных апанентаў, якія выехалі з Беларусі, набіраюць усё новыя абароты. Колькасць тых, у каго яна арыштаваная, ідзе ўжо на сотні, і спыняцца на гэтым рэжым Лукашэнкі, як бачым, не збіраецца.

Улады Беларусі практыкавалі канфіскацыю маёмасці апанентаў і раней. Але найбольш маштабнай яна зрабілася пасля таго, як Лукашэнка зазнаў паразу на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і ў выніку развязаў у краіне тэрор. Цягам апошніх гадоў былі прададзеныя лецішча Ніны Багінскай, кватэры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх, Валера і Веранікі Цапкалаў, Уладзіміра Лабковіча, дом Алены Янушкоўскай. Маёмасць вялікай колькасці дэмакратычных актывістаў і журналістаў можа быць выстаўленая на аўкцыён ужо неўзабаве – шмат у каго на яе ўжо накладзены арышт.

Колькасць такіх кватэраў і дамоў толькі павялічваецца. У канцы траўня Следчы камітэт паведаміў, што пачаў крымінальныя справы ў дачыненні 257 кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду. Перад тым крымінальныя справы былі заведзеныя ў дачыненні больш як 200 беларусаў замежжа, што ўдзельнічалі ў акцыях за мяжою. У абодвух выпадках улады падкрэсліваюць, што на беларускую маёмасць падазраваных накладаецца арышт «для забеспячэння прынцыпу непазбежнасці пакарання і кампенсацыі стратаў, у тым ліку ў рамках спецыяльнага вядзення».

Hавiны

Агучаны прысуд Франаку Вячорку: 20 гадоў пазбаўлення волі

2024.06.20 19:27

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułW ten weekend będziemy świętowac Dni Starych Bogaczowic
Następny artykułTwórca Oculus Rift pracuje nad nowym headsetem VR do zastosowań wojskowych