A A+ A++

На Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме намеснік міністра замежных спраў Расеі Міхаіл Галузін заявіў, што ў снежні Менск і Масква плануюць падпісаць дамову аб гарантыях бяспекі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Сцягі Расеі і Беларусі ля дому Масквы. Менск, Беларусь. 7 верасня 2021 года.

Фота: Белсат

«Вялікую ўвагу мы ўдзяляем пытанням забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, каардынуючы распрацоўку двухбаковай міждзяржаўнай дамовы аб узаемных гарантыях у гэтай сферы і аказваючы садзейнічанне нашым саветам бяспекі ў працы над Канцэпцыяй бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Разлічваем на адначасовае прыняцце гэтых дакументаў у ходзе снежаньскага пасяджэння Найвышэйшага дзяржаўнага савету, прымеркаванага да 25-годдзя нашага аб’яднання», – заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Міхаіл Галузін.

Прадстаўнік МЗС РФ не патлумачыў, у чым сэнс новай дамовы.

У красавіку 2023 году Аляксандр Лукашэнка заявіў: яму патрэбныя гарантыі, што ў выпадку агрэсіі Расейская Федэрацыя будзе абараняць Беларусь як уласную тэрыторыю. Пры гэтым ён не патлумачыў канкрэтна, як павінны выглядаць гэтыя гарантыі з юрыдычнага пункту гледзішча, але узгадаў прапанову Уладзіміра Пуціна на гэта конт: «Нам трэба прарэвізаваць усе нашы дамовы і пагадненні – Беларусі і Расеі, – паглядзець, які нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць зараз, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі».

Пры гэтым Расея і Беларусь і так ужо маюць узаемныя абавязкі ў вайсковай сферы. Напрыклад, пункце 20 супольнай ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы гаворыцца, што «дзяржавы-ўдзельніцы разглядаюць любыя дзеянні з выкарыстаннем ваеннай сілы, накіраваныя супраць любой з дзяржаваў-удзельніц, як замах на Саюзную дзяржаву ў цэлым і будуць рабіць адпаведныя захады ў адказ з выкарыстаннем усіх сілаў і сродкаў у іх распараджэнні». Аналагічныя абавязкі замацаваныя ў дамове АДКБ.

Аналітыка

Вайна на чужой зямлі, злы Захад і касмапаліты. Што трэба ведаць пра новую Ваенную дактрыну

2024.04.29 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRoland Garros: Alexander Zverev uzupełnia skład półfinalistów
Następny artykułŚwidnica. Czwarta biblioteczka plenerowa w Parku Jordanowskim