A A+ A++

Уцеклыя дакументы сведчаць пра пастаўкі з Беларусі ў Азербайджан прасунутых сістэмаў узбраенняў, піша амерыканскае выданне «Politico». Самых дакументаў не публікуюць.

Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Азербайджану Ільхам Аліеў. Палац Зугульба, Азербайджан, 16 траўня 2024 года.

Фота: president.gov.by

Паводле «Politico», уцеклыя дакументы даюць разуменне таго, чаму Арменія пастанавіла рыхтавацца да выхаду з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы: Беларусь пастаўляла Азербайджану сучаснае вайсковае абсталяванне між 2018 і 2022 гадамі. Гэта адбывалася падчас вайны Азербайджану супраць Арменіі і армянскай самаабвешчанай рэспублікі Арцах (Нагорны Карабах), якая капітулявала ў 2023-м. І гэта было пры тым, што Беларусь і Арменія – саюзнікі ў АДКБ, а Азербайджан з АДКБ выйшаў яшчэ ў 1999 годзе.

Больш за тузін лістоў, дыпламатычных нотаў і рахункаў паказваюць, што Беларусь пастаўляла Азербайджану новае абсталяванне для радыёэлектроннай барацьбы і сістэмы беспілотнікаў, мадэрнізавала старое артылерыйскае абсталяванне і давала новае, дамаўлялася пра пастаўкі сучасных сістэмаў наводкі артылерыі і мела дамову на пастаўкі мабільнага супрацьдронавага комплексу «Навальніца-С».

Што з гэтага было сакрэтным, з публікацыі «Politico» незразумела: кіраўнікі Беларусі і Азербайджану, а таксама лукашэнкаўская прапаганда адкрыта хваліліся гандлем зброяй прынамсі ад 2002 года, у тым ліку ў час Другой Карабахскай вайны. Казалі, агульны аб’ём угодаў у гандлі зброяй між краінамі перавысіў $ 1 млрд, а Беларусь была ў ліку асноўных пастаўнікоў зброі Азербайджану разам з Расеяй, Турэччынай і Ізраілем.

Hавiны

Нікол Пашыньян: Дзве краіны АДКБ падтрымлівалі Азербайджан у падрыхтоўцы вайны супраць Арменіі

2024.05.22 20:10

Аляксандр Лукашэнка месяц таму назваў вайну Азербайджану за Карабах «вызваленчаю», калі прыязджаў у Азербайджан да свайго, як ён казаў, брата Ільхама Аліева. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян, выступаючы 12 чэрвеня ў армянскім парламенце, заявіў, што Ерэван рыхтуецца да выхаду з АДКБ, а ён сам ніколі не паедзе ў Беларусь, пакуль пасаду прэзідэнта там займае Лукашэнка. За тры месяцы да таго ён казаў, што канчатковае рашэнне Ерэвану адносна ўдзелу ў АДКБ будзе залежаць ад таго, ці растлумачаць у арганізацыі, у чым яны бачаць сваю «зону адказнасці» ў Арменіі.

13 чэрвеня стала вядома, што Арменія адклікала свайго пасла з Менску для кансультацыяў, Беларусь на гэта адклікала свайго пасла. У той жа дзень абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падтрымала Пашыньяна і заявіла: «Лукашэнка здрадзіў Арменіі, гэтак жа, як здрадзіў і Украіне».

Каментар

«Лукашэнка шукаць прабачэння не будзе». Якімі цяпер будуць стасункі Арменіі і Беларусі

2024.06.13 21:37

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRząd dopłaci z podatków do elektryków. Zastanawia się nad jedną kwestią
Następny artykułWiadomości z Wielkopolski. Co dzieje się w Wielkopolsce? (14 czerwca)