A A+ A++

«Белсат» працягвае адсочваць навіны рэпрэсіяў у дачыненні да беларусаў, якія нязгодныя з палітыкай рэжыму як унутры Беларусі, так і за яе межамі.

Выстава Уладзіміра Цэслера «Мастацтвам па рэжыму» ў Варшаве

Адкрыццё выставы «Мастацтвам па рэжыму» Уладзіміра Цэслера ў прасторы «Вялікі пакой», на якой прадстаўленыя «рэвалюцыйныя» працы мастака, прысвечаныя актуальным беларускім падзеям. Варшава, Польшча. 28 кастрычніка 2021 года.

Фота: Белсат

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 асобаў. Гэта Аляксей Навагродскі, Яўген Гурыновіч, Яўген Блахінскі, Андрэй Кобель, Томаш Бяроза, Дзяніс Жалязко, Алена Раманаўскене, Анатоль Кірэйчык, Артур Радзівановіч, Андрэй Шулганаў, Эдуард Кашацян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ягор Ібрагімаў, Дзмітрый Кушалевіч.

За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы Алег Аўгустус. Сцвярджаецца, што ён нібыта перакрываў рух транспарту, распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама пісаў каментары пра супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады.

У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы. Затрыманаму 35 гадоў, ён жыхар Менскага раёну.

А ў Горадні дзвюх дзяўчат асудзілі за «здзек» з дзяржаўнага сцяга. Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 КК. Суд Ленінскага раёну прызначыў 23-гадовым Дар’і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Алена Пятрова.

Сталі вядомыя імёны сямі затрыманых людзей на металатканым заводзе ў Лідзе. Гаворка вядзецца пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкава, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчэбета, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя. На відэа сілавікоў яны кажуць, што былі падпісаныя ці рабілі рэпосты з «экстрэмісцкіх» суполак.

Курʼерку «Яндэкс Дастаўкі» затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Фотаздымкі з акцыі знайшлі ў яе Google-акаўнце.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядаюць крымінальную справу двухразовай чэмпіёнкі Беларусі ў тэквандо, пісьменніцы і хірурга Алены Церашковай. Яна таксама маці чацвярых дзяцей і сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі. Жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК). Прысуд будзе выносіць суддзя Юльяна Шчэрба.

35-гадовага музыку і стартапера з Добруша Глеба Дудко судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму». Яму пагражае да шасці гадоў калоніі. Дудко затрымалі ў сакавіку ў Добрушы і прысудзілі яму арышт за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля гэтага мужчыну, імаверна, перавялі ў СІЗА. Суд пачнецца 26 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе. Судзіць яго будзе суддзя Мікалай Доля, які прысудзіў пад сотню гадоў розным палітычным актывістам і знаходзіцца пад санкцыямі.

У гомельскай калоніі № 4 вакол Марыі Калеснікавай ствараюць інфармацыйны вакуум. Былая палітзняволеная распавяла «Вясне», што адміністрацыя калоніі забараняе жанчынам камунікаваць з Марыяй. З ёй заўсёды ходзяць ахоўніцы, нават у прыбіральню. Сочаць за ёй і іншыя зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй.

З траіх фігурантаў «справы Аўтуховіча» спагналі кампенсацыю «нанесенай шкоды». Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны 25 гадоў пазбаўлення волі, а Павел Сава і Галіна Дзербыш – да 20 гадоў. Паводле следства, у выніку іх дзеянняў былі пашкоджаныя аўто і дом аднаго міліцыянта на агульную суму 35,8 тысячы рублёў, а таксама аўтамабіль другога – на 4,4 тысячы рублёў.

Hавiны

«Лукашэнка дагэтуль баіцца Быкава». З публічнага доступу прыбралі фільм «На чорных лядах»

2024.06.19 20:32

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułFala komentarzy po buncie w PiS. “Przywieziony w teczce z centrali”
Następny artykułDrużynowe mistrzostwa Polski juniorów na żużlu – runda w Rybniku [ZDJĘCIA]