50 беларускіх студэнтаў адправяць на будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі ў рамках студатрадаў. Пра гэта на дзяржаўным тэлебачанні распавяла камандзірка студэнцкага педагагічнага атраду «Сузор’е» і студэнтка БДПУ Аліна Васільева.
Аліна Васільева прыцягвала маладых людзей у будатрады і распавяла, што гэта досвед, нядрэнны заробак (памеру яна не назвала), а яшчэ льготы.
Удзел у студатрадзе ў Беларусі таксама можа быць умовай для атрымання месца ў інтэрнаце.
Васільева пахвалілася камандзіроўкамі, у якія адпраўляюць студэнтаў. Адна з іх летам 2024 года – на будаўніцтва БАМу.
«Пяцьдзясят студэнтаў, якія адправяцца ў Расею на Байкала-Амурскую магістраль… сапраўды, конкурс вялікі быў. На іх ускладаецца вялікая надзея, у іх вельмі вераць, падтрымлівае ўся краіна, усе студэнцкія атрады. Мы ведаем, напэўна, літаральна кожнага, хто паедзе, таму што ганарымся і верым, што яны пакажуць сапраўды годны ўзровень у Расейскай Федэрацыі», – заявіла студэнтка.
Байкала-Амурская магістраль (БАМ) – чыгунка, пабудаваная за часоў Савецкага Саюзу. Яна праходзіць праз Усходнюю Сібір і Далёкі Усход Расеі ды мае працягласць 4324 км.
Будаўніцтва БАМу пачалося ў 1938 годзе. Там працавалі зняволеныя ГУЛАГу, дзясяткі тысяч з якіх загінулі ад голаду і хваробаў. У 1970-я гады да будоўлі пачалі прыцягваць савецкіх студэнтаў. Цяпер на БАМе праходзіць мадэрнізацыя, якая павінна павялічыць прапускную здольнасць грузаў.
Паводле звестак ФСБ, 29 і 30 лістапада 2023 года на БАМе адбыліся выбухі на двух цягніках з нафтапрадуктамі. У наўмысным падрыве абвінавацілі беларуса 1971 года нараджэння. Ён затрыманы ў Омскай вобласці.
Hавiны
Абвінавачаны ў падрыве на БАМе беларус Ерамееў у «Лефортаве». Да яго не пускаюць адваката
2024.03.17 14:12
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS