Прадпрымальнікі, якія здаюць жылыя памяшканні, будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю аб засяленні замежных гасцей цягам трох гадзінаў. Новыя нормы будуць дзейнічаць з 7 ліпеня, калі ўступяць у сілу змяненні закону «Аб прававым палажэнні замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства», паведамляе МУС Беларусі.
Пасля ўступлення ў сілу змяненняў у закон фізічны і юрыдычныя асобы павінны будуць інфармаваць міліцыю аб засяленні замежнікаў на тэрмін большы за содні не пазней, чым праз тры гадзіны пасля засялення. Гэтае патрабаванне будзе распаўсюджвацца на індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць у арэнду жылыя памяшканні, пакоі ў аграсядзібах, садовыя домікі, бізнес-апартаменты.
Інфармацыю пра замежных гасцей трэба прадставіць у орган унутраных справаў па месцы знаходжання памяшкання, якое здаецца ў арэнду. Звесткі можна перадаць праз інфармацыйныя сістэмы МУС, адзіны партал электронных паслугаў агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.
За непаведамленне ва ўсталяваны тэрмін будзе пагражаць штраф да 20 базавых велічыняў (на сённяшні дзень – 800 рублёў).
Агляд
Колькі замежнікаў скарысталася беларускім бязвізам ў 2024 годзе? Жадаючых усё менш
2024.07.02 17:16
Замежныя турысты могуць уязджаць у Беларусь без візы на тэрмін ад 15 да 30 дзён. Такое права ёсць у грамадзян Польшчы і Літвы, а таксама грамадзянаў і не грамадзянінаў Латвіі. Пры наяўнасці зваротнага білета на самалёт і шматразовай візы ЕС (або шэнгенскай візы) у Беларусь без спецыяльнай візы могуць прыязджаць таксама грамадзяне Намібіі, Гаіці, В’етнама, Ірана, Лівана, Пакістана і некаторых іншых, дружалюбных для беларускіх уладаў, краін. Колькі прыехала з гэтых краін — ДПК не паведаміў.
Паводле слоў прэс-службы Лукашэнкі, дзеянне бязвізу ў 2022–2023 гады «паказала ўстойлівую цікавасць жыхароў сумежных дзяржаў да наведвання Рэспублікі Беларусь», нават нягледзячы на закрыццё наземных пунктаў пропуску і адсутнасць прамых авіязносін. Пры гэтым улады Польшчы, Літвы і Латвіі заклікалі грамадзян сваіх краін адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб не стаць «аб’ектам правакацый з боку беларускіх спецслужбаў».
Hавiны
У Беларусі і Расеі ў 2024 годзе былі затрыманыя некалькі дзясяткаў грамадзянаў Латвіі
2024.07.05 21:42
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS