У суботу 8 чэрвеня Цагаль (Армія абароны Ізраілю) паведаміў пра вызваленне чатырох закладнікаў, якія былі выратаваныя ў выніку аперацыі ў Нусейраце, у цэнтральнай частцы Газы.
Вызваленыя: 25-гадовая Ноа Аргамані, 21-гадовы Альмог Мэір Ян, 27-гадовы грамадзянін Расеі Андрэй Казлоў і 40-гадовы Шломі Зіў. Усе чацвёра былі выкрадзеныя падчас нападу баевікоў Хамасу на музычны фестываль 7 кастрычніка 2023 года.
Інфармацыю пра месцазнаходжанне закладнікаў у лагеры ўцекачоў Нусейрат служба бяспекі Ізраілю атрымала некалькі тыдняў таму.
Аперацыю па вызваленні было вельмі складана правесці праз тое, што закладнікаў трымалі ў гушчы цывільнага насельніцтва. Аднак ізраільскія вайскоўцы здолелі сабраць максімум інфармацыі і завяршыць аперацыю паспяхова, паведаміў прэс-сакратар Цагалю Даніэль Хагары.
Уратаваныя закладнікі цяпер знаходзяцца ў медычным цэнтры «Шэба» у Тэль-Ха-Шамеры і праходзяць абследаванне.
7 кастрычніка 2023 года Хамас, прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША, Канадзе, Еўразвязе, Ізраілі напаў на Ізраіль. У выніку атакі загінулі не менш за 1200 ізраільцянаў. Больш за 250 трапілі ў палон. Частку з іх адпусцілі напрыканцы кастрычніка ў рамках здзелкі з Хамасам, у абмен на вызваленне палестынскіх вязняў, якія знаходзіліся ў ізраільскіх турмах.
Аналітыка
«Сізіфава задача» для Ізраілю. Тлумачым, чаму вайне ў сектары Газа не бачна канца
2024.05.16 18:15
У адказ на атаку тэрарыстаў Ізраіль распачаў маштабную вайсковую аперацыю – фактычна, вайну ў Газе. За тое, што ад атакаў Ізраілю гіне шмат мірных жыхароў сектару Газа, Ізраіль крытыкуе доўгі шэраг краінаў і міжнародных арганізацыяў, у тым ліку Злучаныя Штаты і пракурор Міжнароднага крымінальнага суду. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 31 траўня презентаваў мірны план, які можа дазволіць спыніць вайну ў сектары Газа і вызваліць ізраільскіх закладнікаў. Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу адказаў: план няпоўны, вайну могуць толькі прыпыніць на 42 дні дзеля вызвалення закладнікаў, але не спыніць, каб вораг не падумаў, што Ізраіль здаўся. Тэрарысты «Хамас» тым часам не спыняюць ракетных атак на Ізраіль.
Паводле ўладаў Ізраілю, у сектары Газа застаюцца яшчэ больш за 120 закладнікаў. Цагаль лічыць 41 з іх загінулымі. Пра гібель чатырох закладнікаў Даніэль Хагары заявіў на прэс-брыфінгу ў ноч на 4 чэрвеня.
Паводле Сілаў абароны Ізраілю, загінулі чатыры мужчыны: 84-гадовы Амірам Купэр, 80-гадовы Ярам Мэцгер, 79-гадовы Хаім Пэры і 51-гадовы грамадзянін Ізраілю і Злучанага Каралеўства Надаў Паплевэл. Ацэньваюць, што яны загінулі ў раёне Хан-Юніс на поўдні сектару Газа, калі там праводзілі аперацыі Сілы абароны Ізраілю. Незразумела, ці адбылося гэта ў выніку памылкі ізраільскіх вайскоўцаў. Смерці абяцаюць расследаваць.
Hавiны
Нарвегія, Ірландыя і Іспанія прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай
2024.05.22 11:04
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS