Улады Арменіі аб’явілі аб прызнанні Палестыны як дзяржавы, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Арменіі.
У ведамстве заявілі, што Арменія далучылася да рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН, якія заклікаюць да неадкладнага спынення агню ў Сектары Газа.
У МЗС падкрэслілі, што Арменія шчыра зацікаўлена ва ўстанаўленні міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, устанаўленні трывалага прымірэння паміж яўрэйскім і палестынскім народамі.
«На розных міжнародных пляцоўках мы заўсёды выступалі за мірнае і ўсёабдымнае ўрэгуляванне палестынскага пытання і падтрымліваем прынцып «дзвюх дзяржаў» вырашэння ізраільска-палестынскага канфлікту», – гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве заявілі, што Ерэван перакананы, што «гэта адзіны спосаб» гарантаваць, што палестынцы і ізраільцяне змогуць рэалізаваць свае законныя спадзяванні.
«На падставе вышэйпададзенага і пацвярджаючы сваю прыхільнасць міжнароднаму праву і прынцыпам роўнасці, суверэнітэту і мірнага суіснавання народаў, Рэспубліка Арменія прызнае дзяржаву Палестына», – гаворыцца ў паведамленні.
Палестына – гэта рэгіён Блізкага Усходу, тэрыторыя якога падзелена на дзве часткі – Заходні бераг і Сектар Газа. Заходні бераг – гэта ўзгорыстая мясцовасць, размешчаная на захад ад ракі Іардан. Сектар Газа – гэта прыбярэжная тэрыторыя, размешчаная на поўдзень ад Заходняга берага.
Палестына зʼяўляецца часткова прызнанай дзяржавай. Яе незалежнасць прызналі 143 са 193 дзяржаў – чальцоў ААН.
Раней паведамлялася, што ўлады Нарвегіі, Іспаніі і Ірландыі прызналі Палестыну дзяржавай. Акрамя гэтага ўрад Славеніі падтрымаў прапанову аб прызнанні Палестыны дзяржавай.
Чальцы Еўразвязу Славенія, Мальта і Ірландыя апошнімі тыднямі таксама заявілі, што плануюць прызнаць Палестыну дзяржаваю. І яны бачаць у гэтым магчымасць усталяваць трывалы мір.
У Еўропе няма адзінай пазіцыі ў палестынскім пытанні. Швецыя прызнала палестынскую дзяржаву яшчэ дзесяць гадоў таму, а Францыя не збіраецца гэтага рабіць, пакуль не палічыць, што гэта сапраўды можа быць эфектыўным інструментам для дасягнення міру. Пры гэтым усё больш краінаў ЕЗ хочуць прызнаць незалежнасць Палестыны.
МЗС Ізраілю рэзка крытыкуе тое, што адбываецца.
«Прызнанне палестынскай дзяржавы прывядзе да росту тэрарызму, нестабільнасці ў рэгіёне і паставіць пад пагрозу любыя перспектывы міру. Не будзьце пешкай у руках “Хамасу”», – напісала МЗС Ізраілю ў сацсетцы X 21 траўня.
Аналітыка
Цярпенне заканчваецца, а вайна – не. Тлумачым, што адбываецца на Блізкім Усходзе
2024.04.04 18:30
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS