A A+ A++

Дэлегацыя Арменіі не будзе браць удзелу ў конкурсе «Славянскі базар». Пра гэта паведаміў кіраўнік афіцыйнай армянскай дэлегацыі штогадовага міжнароднага конкурсу «Славянскі базар», дырэктар Ерэванскага дзяржаўнага каледжу культуры і мастацтва імя Шарля Азнавура Урэж Кіракасьян.

Прадстаўніца Арменіі Маша Мджаян атрымала Гран-пры на конкурсе «Славянскі базар» у 2023 годзе.

Фота: armenpress.am

«Усе народы свету аб’ядноўвае адна мова – культура, значыць, немагчыма не ацаніць армяна-беларускія культурныя сувязі, створаныя цягам многіх гадоў. Мы поўныя надзеі, што ўзніклая палітычная бязладзіца ў найбліжэйшай будучыні будзе развязаная праз любоў і салідарнасць, і сяброўскія стасункі паміж двума народамі прадоўжацца», – падкрэсліў Урэж Кіракасьян.

Сёлета прадстаўніцамі Арменіі на конкурсе мусілі быць пераможца шматлікіх конкурсаў спявачка Сюзана Мэлканьян і дзевяцігадовая Яна Стэпаньян.

Нагадаем, што прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян заявіў, што ні ён, ні іншыя афіцыйныя прадстаўнікі Арменіі не наведаюць Беларусь да таго часу, пакуль ва ўладзе застаецца Аляксандр Лукашэнка. Гэтая заява была зробленая пасля выказванняў Лукашэнкі наконт вайны ў Карабаху.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł„Przy dobrej pogodzie zobaczycie stąd Tatry”. Wawel szykuje niespodziankę dla turystów
Następny artykułБизнес с международными партнерами. К чему украинским предпринимателям нужно быть готовыми