Прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзыч падчас фэсту ў Будславе звярнуўся да беларускіх вернікаў з нагоды свайго пераводу на служэнне на Каўказ. Арцыбіскуп перасцярог беларусаў ад будаўніцтва «дому, у якога няма будучыні», распавядае katolik.life.
У сваёй прамове, якую казаў па-беларуску, нунцый адзначыў «мужную веру» народу Беларусі.
«Дамы, якія мы будуем, могуць быць вялікімі і прыгожымі, калі ў нас ёсць добры дастатак. Але калі адносіны ў нашым шлюбе, сям’і, паміж роднымі і ў грамадстве парушаюцца, нашыя дамы становяцца бяздушнымі будынкамі без радасці. У такіх дамоў няма будучыні», – сказаў іерарх.
Прадстаўнік Ватыкану зазначыў, што перад тым, як пакінуць Беларусь, «хацеў бы пакінуць запавет».
«Гэта духоўны запавет, які дапаможа вам заставацца ў адзінстве ў цяжкія часы. Дарагія беларусы! Вашая гісторыя навучыла вас заўсёды быць мірнымі і вернымі свайму пакліканню. Будзьце і надалей будаўнікамі міру ў сучасным свеце, заўсёды нясіце радасць і братэрскае адзінства <…>, – сказаў Антэ Ёзыч. – Мы молімся за мір у свеце – асабліва ў рэгіёнах ваенных канфліктаў, каб неўзабаве былі знойдзеныя канкрэтныя рашэнні для трывалага міру, заснаванага на чалавечай годнасці і міжнародным праве, аднолькавым для ўсіх».
Падчас малітвы верных адна з просьбаў гучала так:
«Молімся за ўрад нашай краіны, каб Найсвяцейшая Дзева Марыя накіравала яго да шанавання справядлівасці, свабоды і міру».
Hавiны
Прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзыч прызначаны нунцыем у Грузіі і Арменіі
2024.06.28 17:01
Арцыбіскуп Антэ Ёзыч завяршае служэнне ў якасці прадстаўніка Папы Рымскага ў Беларусі. Ён працягне сваю дыпламатычную працу на Каўказе – у Арменіі і Грузіі. Адмысловае паведамленне было апублікавана 28 чэрвеня 2024 года.
Іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Беларусі з 21 траўня 2020 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Габара Пінтэра.
Антэ Ёзыч нарадзіўся 16 студзеня 1967 года ў горадзе Трыль у Харватыі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 года ў складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 годзе пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцельнай акадэміі. З 1999 года працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Потым, у 2003-2009 гадах быў сакратаром нунцыятуры ў Расеі. У 2009 года стаў дарадцам нунцыятуры ў Філіпінах.
21 траўня 2020 года Папа Рымскі Францішак прызначыў іерарха Апостальскім нунцыем у Беларусі.
Hавiны
Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў
2024.01.14 12:08
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS