A A+ A++

Журналіст і рэжысёр Андрэй Гнёт застаецца пад хатнім арыштам у Бялградзе, нягледзячы на тое, што Інтэрпол выкрасліў яго са свайго «чырвонага спісу». Ён працягвае змагацца за адмену экстрадыцыі ў Беларусь, і для гэтага яму патрэбныя сродкі. Іх збор абвясціў «BYSOL», паведаміў Андрэй Гнёт «Белсату». 

Андрэй Гнёт.

Крыніца: baj.media

Грошай не стае на аплату адваката, арэнду кватэры, медыкаменты і ежу, распавёў Андрэй Гнёт.

Сітуацыю ўскладняе і тое, што сербскі апеляцыйны суд не мае абмежаванняў у тэрмінах – разгляд справы можа адбыцца як праз 2 тыдні, так і праз 3 месяцы. Колькі Андрэю давядзецца сядзець у арандаванай кватэры і прасіць дапамогі, невядома.

На гэты момант збор на 10 тыс. еўраў, адкрыты на «BYSOL», зможа пакрыць 1/5 частку ад актуальных выдаткаў рэпрэсаванага беларуса.

«Цяпер я працягваю змагацца за адмену сваёй экстрадыцыі, Сербія працягвае мяне ўтрымліваць, нягледзячы на адказ Інтэрполу (спасылаючыся на двухбаковыя дамовы з РБ). Мая бітва з рэжымам уступае ў рашучую, вострую фазу. І мы проста не можам прайграць. Дзякуй вам, я веру ў нашую салідарнасць!!!» – звярнуўся да неабыякавых беларусаў Андрэй.

Нагадаем, Андрэй Гнёт – беларускі журналіст і рэжысёр, палітычны актывіст. Яго называюць сузаснавальнікам «Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS-BY», прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем» у 2022 годзе.

Яго затрымалі ў Сербіі яшчэ летась у кастрычніку на запыт рэжыму Лукашэнкі, які абвясціў яго ў вышук на падставе справы аб падатках. Адвакаты кажуць, што гэта палітычна матываваны пераслед, а на радзіме Гнёта могуць чакаць катаванні. Суд першай інстанцыі пастанавіў экстрадаваць мужчыну ў Беларусь, аднак апеляцыйны суд скасаваў гэтую пастанову і накіраваў справу на новы разгляд. 19 ліпеня стала вядома, што Інтэрпол выкрасліў Гнёта са свайго «чырвонага спісу».

Інтэрв’ю

«Мой выпадак можа стаць альбо надзеяй, альбо жахам». Паразмаўлялі з Андрэем Гнётам, якога Сербія гатовая экстрадаваць у Беларусь

2024.06.17 09:00

Надзея Вольная belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułНа фронте в Украине погиб доброволец из Польши
Następny artykułNiezwykła atrakcja dla fanów lotnictwa. Kraków Airport uruchomił symulator lotu