Супольнасць расследавальнікаў «InformNapalm» працягвае даследаваць дакументы расейскага вытворцы беспілотнікаў «Альбатрос», якія здабыла хакерская група «Кібер Спротив». У дакументах пабачылі, што амерыканскі IT-гігант супрацоўнічае з расейскім вытворцам нават у 2024 годзе, нягледзячы на санкцыі.
Як піша «InformNapalm» са спасылкай на дакументы ва ўцечцы, расейскі вытворца беспілотнікаў выкарыстоўваў рухавікі японскай «Saito», лідары канадскай кампаніі «Neptec Technologies», камеры японскай «Sony», цеплавізары кітайскай «InfiRay Technologies»…
Сярод іншага «Альбатрос» выкарыстоўвае мікракамп’ютары серыі «Nvidia Jetson» для распазнавання аб’ектаў з дапамогай нейрасетак. З электроннай пошты дырэктара кампаніі Аляксея Флорава вынікае, што «Nvidia» і «Альбатрос» супрацоўнічалі прынамсі з 2016 года, працягвалі супрацу прынамсі да 26 лютага 2024 года – у апошнім лісце старэйшы менеджар па рэгіянальным развіцці «Nvidia» запрашаў «Альбатрос» да ўдзелу ў канферэнцыі «Nvidia» па штучным інтэлекце.
Hавiны
«The Insider»: Расея атрымлівае электроніку для ракет і дронаў у тым ліку праз краіны ЕЗ
2024.04.27 19:12
Таксама Флораву, паводле расследавальнікаў, пастаянна пішуць розныя кампаніі-пастаўнікі, якія не ўтойваюць, што завозяць у Расею падсанкцыйныя прадукты.
Галоўны прадукт «Альбатросу» – беспілотнік «Альбатрос-М5», які фармальна прадстаўляюць як цывільны дрон, але ў прэзентацыях хваляцца ягоным баявым выкарыстаннем у вайне ва Украіне: для карэктавання артылерыі і выведкі ўдзень і ўначы.
Сваю прадукцыю «Альбатрос» спрабаваў таксама прадаваць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Індыю, Ірак, Сірыю і Танзанію, актыўна намагаецца супрацоўнічаць з вайсковай хунтай М’янмы і плануе адкрыць у М’янме сэрвісны цэнтр і вытворчыя магутнасці.
«Nvidia» – найбуйнейшы распрацоўнік відэакартак і праграмнага забеспячэння, відэакарткі «Nvidia» займаюць 80 % рынку. Кампанія не вырабляе «жалеза» сваімі сіламі, замаўляе вытворчасць у старонніх заводаў. Але паводле рынкавай капіталізацыі яна трэцяя сярод IT-кампаніяў свету – абганяе «Alphabet» і «Meta», адстае толькі ад «Apple» і «Microsoft».
Агляд
Як Беларусь дапамагла Расеі ўзброіцца ў абыход санкцыяў – міжнароднае расследаванне
2024.02.21 16:17
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS