На польска-беларускім памежжы група з прыблізна з 20 маладзёнаў напала на вайскоўцаў і парушыла іхную цялесную недатыкальнасць. Памежная паліцыя праводзіць праверку.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 13 на 14 ліпеня недалёка ад мястэчка Вычулкі на тэрыторыі Польшчы каля гадзіны ночы.
Агрэсіўна настроеная моладзь шчыльна падышла да польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу, і пачала гучна выкрыкваць абразы і пляваць у іхны бок, імкнулася ўступіць у бойку з жаўнерамі. У адным з паблікаў у сацыяльнай сетцы «Х» былі апулікаваныя кадры нападу (асцярожна, у відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка):
Uśmiechnięta Polska. . WTF?@AnkaPolska @K_Stanowski pic.twitter.com/lWLZ3lrSXf
— PyloMelo (@Pylo22873978) July 15, 2024
Калі на месца прыехала паліцыя, то нікога з нападнікаў не засталося.
Паліцыя апытала 16 вайскоўцаў і іхнага камандзіра. Зараз вядзецца ўсталяванне асобаў нападнікаў. Пакуль невядома, ці былі яны ў стане алкагольнага ап’янення.
Таксама не паведамляецца, да якой нацыянальнасці адносіліся людзі, што рабілі гэтыя агрэсіўныя дзеянні, а таксама прычыны іх паводзінаў.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS