Авіякампанія Southwind Airlines накіравала рэйс 2S624 Мінск-Стамбул праз Расею замест тэрыторыі ЕЗ. Пра гэта сведчаць дадзеныя Flightradar.
Сёння паведамлялася, што авіякампаніі забаранілі лятаць над Еўразвязам. У Галандскім авіяцыйным таварыстве абгрунтавалі рашэнне сувязямі з Расеяй.
«Наша агульная ацэнка паказвае, што істотнае валоданне і эфектыўны кантроль над Southwind Airlines не належыць паказаным турэцкім асобам ці кампаніям. Мы прыйшлі да высновы, што авіякампанія і кантроль над ёй звязаныя з расейскімі зацікаўленымі бакамі», – заяўляў на днях гендырэктар Traficom Ярка Саарымякі.
Еўрапейскія авіяўлады ў Бруселі пагадзіліся з дадзеным рашэннем і распаўсюдзілі яго на ўвесь ЕЗ.
Сёння быў адменены адзін рэйс Southwind Airlines з Мінска ў Стамбул, а другі затрыманы і вылецеў каля 16.00.
Hавiны
Усе рэйсы авіякампаніі «Southwind Airlines» у Беларусі скасаваныя
2024.03.30 14:21
Тым часам больш за 40 турыстаў з Беларусі захраснулі ў Стамбуле з-за адмены рэйса турэцкай авіякампаніі. Усіх іх адправілі ў гатэль для чакання.
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS