A A+ A++

Намінальны налічаны сярэдні заробак (да вынятку падаткаў і збораў) у Беларусі склаў у чэрвені роўна 2270 рублёў, паведамляе «Белстат». За месяц ён вырас на больш як 50 рублёў, за год – на амаль 343.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы.

Фота: Белсат

Паводле «Белстату», намінальны налічаны сярэдні заробак у ліпені – 2270 рублёў. Гэта на 50,8 рубля або 2,3 % больш, чым было ў траўні. За год сярэдні заробак вырас на 342,9 рубля або на 17,8 % у падлічаных «Белстатам» рэальных даходах.

Паводле сярэднямесячнага курсу Нацыянальнага банку сярэдні заробак у ліпені склаў 711,55 долара, за месяц вырас на 20,99 долара, за год – на 62,41 долара.

Найвышэйшы сярэдні заробак, як звычайна, у Менску: 3020,8 рубля. Найбольш плацяць у сферы «Інфармацыя і сувязь»: 4971,1 рубля.

Але заробкі ў IT праселі: у падгрупе «інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання» склалі 6762,6 рубля ў чэрвені, што на 142,1 рубля менш за травень. За год заробкі ў гэтай падгрупе выраслі на 233,5 рубля, але рэальныя заробкі, згодна падлікам «Белстату», упалі на 0,9 % за год.

Усё гэта – не тыя заробкі, якія на рукі атрымліваюць беларусы. Па-першае, з налічанага заробку забіраюць мінімум 14 % на падаткі і зборы. Па-другое, медыянны заробак (сярэдні ў спісе) куды меншы, у траўні быў 1688,3 рубля. Па-трэцяе, у рэальных вакансіях той медыянны заробак – наогул 900 рублёў. А ў глыбінцы можна пайсці працаваць праграмістам за 650 рублёў.

Агляд

«Звышхуткі рост заробкаў не бясконцы». Цэнтр BEROC спрагназаваў стагнацыю эканомікі

2024.07.22 21:23

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRafał Chałupiński zawodnikiem LZS Walce
Następny artykułGłos Bidena, czy głos robota?