A A+ A++

Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне «Аб ліквідацыі наступстваў небяспечных метэаралагічных з’яваў», тэкст апублікавала ягоная прэс-служба. Грамадзянаў маюць прыцягваць да ліквідацыі завалаў і рамонту будынкаў у выніку ўрагану 13–15 ліпеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой наведвае пацярпелыя ад урагану раёны Гомельскай вобласці, Беларусь. 17 ліпеня 2024 года.

Фота: Пул первого / Telegram

Абласным выканаўчым камітэтам даручылі «прыцягнуць грамадзянаў да прыбірання захламленасці на адпаведных тэрыторыях, а таксама забяспечыць аднаўленне пашкоджаных капітальных пабудоваў (будынкаў, збудаванняў) ды іх частак (апорных канструкцыяў, дахаў, агароджаў ды іншага). Выканкамам апісалі даты, але не шляхі і аб’ёмы «прыцягнення грамадзянаў».

Аляксандр Лукашэнка раней казаў, што загадаў міністру ўнутраных справаў «падключыцца» і «мабілізаваць насельніцтва», бо «ў нас больш за 20 тысяч сядзельцаў і так званыя палітвязні», якіх трэба «туды, на прасеку». У распараджэнні не гаворыцца ні пра палітзняволеных, ні пра МУС.

Міністэрству энергетыкі даручылі да 1 жніўня падключыць электрычнасць да ўсіх дамоў, якія страцілі энергазабеспячэнне, да 22-га – перавесці часовыя схемы на дызельных генератарах на забеспячэнне ад электралініяў, да канца года – прааналізаваць і падрыхтаваць прапановы ў падвышэнні надзейнасці энергасістэмаў.

Міністэрствам лясной гаспадаркі, прыроды і адукацыі, Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі і Акадэміі навук даручылі завяршыць ачышчэнне лясоў ад ветралому: да 1 лістапада – шляхам суцэльнага санітарнага высякання, да 31 снежня – выбарачнага высякання і прыбірання.

Міністэрству прамысловасці – забяспечыць вытворчасць МАЗам да 100 сартыментавозаў і выкананне ўсіх кантрактаў з «Амкадорам» у справе лесанарыхтоўчай тэхнікі для Міністэрства прыроды.

Ад урагану загінулі сямёра чалавек, шмат хто застаўся без святла на працяглы час. Улады рэагавалі павольна, Лукашэнка спачатку раскрытыкаваў чыноўнікаў за дрэнную рэакцыю на наступствы ўрагану, а потым абвінаваціў пацярпелых. Падобная непагадзь здараецца ўсё часцей, бо мяняецца клімат.

Hавiны

Сярэдняя велічыня падтрымкі – 52 рублі. Колькі заплаціў «Белдзяржстрах» пасля ўрагану?

2024.07.22 21:41

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPolski projekt w oficjalnych wytycznych Komisji Europejskiej
Następny artykułMasowe protesty we wrześniu? Związkowcy są wściekli!