A A+ A++

У Беларусі ў студзені – чэрвені крыху знізіліся аб’ёмы будаўніцтва жылля ў параўнанні з мінулым годам. Аднак катастрофы няма, запэўніў «Белсат» эканаміст даследчага цэнтру BEROC Алег Мазоль. Чуткі пра тое, што на рынку бракуе кватэраў ён назваў выгаднымі спекулянтам і Нацбанку.

Строительство, подъемные краны, строительные работы, строители, новостройка, Минск, Беларусь

Будаўніцтва ў пасёлку Сонечны каля Менску. Сонечны, Беларусь. 29 чэрвеня 2022 года.

Фота: Белсат

У студзені – чэрвені ў Беларусі пабудавалі 18,3 тысячы кватэраў, што на 5 % меней год да года, падлічыў Белстат. У эксплуатацыю ўвялі 1,7 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля, і гэта на 4 % меней, чымся летась.

У каментары «Белсату» навуковы працаўнік даследчага цэнтру BEROC Алег Мазоль адзначыў, што гэтае падзенне не крытычнае: «Аб’ём падрадных работ за 5 месяцаў вырас на 11,5 % год да года, прычым рост адзначаецца ва ўсіх вобласцях і Менску. Увод жылля ў эксплуатацыю ў Менску за студзень – травень вырас на 63% год да года, адмоўная дынаміка ўводу жылля назіраецца ў Гарадзенскай і Менскай вобласцях. Агулам увод жылля ў Беларусі адпавядае ўзроўню 2023 года».

Эканаміст таксама звярнуў увагу на сезоннасць у будаўніцтве, і падзенне ў адным месяцы можа кампенсавацца бурным ростам у наступным.

«Калі абапірацца на афіцыйную статыстыку, ніякага істотнага падзення будаўніцтва жылля агулам у краіне не назіраецца. Усё астатняе я б аднёс да сезоннасці», – сказаў Мазоль.

Цяперашняе падзенне аб’ёмаў будаўніцтва, хаця і неістотнае, стала нагодаю для разважанняў пра дэфіцыт нерухомасці.

«Імаверна, інфармацыю аб дэфіцыце жылля распаўсюджваюць спекулянты на рынку нерухомасці, каб яшчэ больш павысіць кошты на кватэры. У гэтым зацікаўлены і Нацбанк з тым, каб залішне плацежаздольны попыт накіраваць на рынак нерухомасці і тым самым знізіць інфляцыйны ціск на эканоміку», – пракаментаваў гэта аналітык.

Ён канстатаваў, што на рынку захоўваецца ажыятаж, што падсілкоўваецца найперш пашырэннем крэдытавання:

«У студзені – траўні фізічным асобам было выдадзена крэдытаў на набыццё або будаўніцтва жылля на 1,4 млрд рублёў. Рост год да года – 74,5 %. Такім чынам, насельніцтва, бачачы рост коштаў на жыллё, актыўна бярэ крэдыты на набыццё нерухомасці, што яшчэ больш стымулюе рост коштаў на рынку».

Зрэшты, прыкметаў крызісу, што набліжаецца, на рынку нерухомасці яшчэ не бачна, адзначыў суразмоўца «Белсату». Праблемы пачнуцца, калі кватэры рэзка патаннеюць, а перадумоваў для гэтага пакуль няма.

«Наступствы такога падзення досыць хутка распаўсюджваецца на ўсю эканоміку, бо пасля падзення коштаў на рынку нерухомасці рэзка расце аб’ём непагашаных крэдытаў, гэта вядзе да банкруцтва банкаў, ад чаго пацярпяць усе ўкладчыкі, а не толькі тыя, хто спекуляваў на нерухомасці. Акрамя таго, у такім выпадку скарачаецца прыток фінансавых сродкаў у сектар будаўніцтва, які з’яўляецца адным з лакаматываў эканомікі. З падзеннем аб’ёмаў будаўніцтва пачынаецца агульны эканамічны крызіс, але перадумоваў для гэтага пакуль не бачу», – падсумаваў Алег Мазоль.

Агляд

Попыт, што не зніжаецца, і рэкордныя за 9 гадоў цэны. Бум на рынку нерухомасці не сціхае

2024.07.01 10:55

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułThe Legend of Heroes: Trails through Daybreak Trainer v.1.0-1.3.5 Plus 51 (16072024) PC
Następny artykułPorsche szczerze o elektromobilności. To nie tak miało być