Уласніка і дырэктара беларускай кампаніі вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Яны перавозілі люксавыя аўтамабілі з ЕЗ у Расею. Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Паведамляецца, што ў Польшчы ў беларускай фірмы была пасярэдніцкая структура. З яе дапамогай яны перавезлі 10 легкавікоў прэміум-класу.
«У наступным аўтамабілі былі ўвезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і рэалізаваны грамадзянам і суб’ектам гаспадарання Расейскай Федэрацыі. Пры гэтым у нашай краіне аўтамабілі афармляліся на падстаўных фізічных асобаў, у тым ліку якія маюць права на пакрыццё мытаў і падаткаў, што выплочваюцца пры ўвозе транспартавых сродкаў», – піша прэс-служба КДК.
Угандляванае ад продажу аўтамабіляў ва ўліку кампаніі не адлюстроўвалі, а падаткі не вылічаліся і не выплочваліся. Шкоду дзяржаве КДК ацэньвае больш як на Br 465 тысячаў.
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні ўласніка і дырэктара кампаніі ўзбуджаная крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
Перапродаж люксавых аўтамабіляў з ЕЗ у Расею стала вельмі прыбытковаю справаю для беларускіх кампаніяў, пасля таго як Расея трапіла пад санкцыі праз поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну і не здолела з вясны 2022 года купляць аўтамабілі ў Еўропе, як раней.
У Беларусі на гэта хутка адрэагавалі, і ўжо з ліпеня 2022 года закуп аўтамабіляў з Беларусі ў ЕЗ вырас у разы.
Паводле журналістаў-расследавальнікаў «Бюро», у 2023 годзе праз Беларусь у Расею паступілі каля тысячы санкцыйных аўтамабіляў.
Агляд
«Якія шэрыя схемы?!» Як Беларусь дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі на люксавыя аўты
2023.12.11 09:10
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS