A A+ A++

24 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў новага камандуючага Аб’яднанымі сіламі ЗСУ. Замест генерал-лейтэнанта Юрыя Содаля быў прызначаны брыгадны генерал Андрэй Гнатаў.

Юрый Содаль і Андрэй Гнатаў.

Крыніца: investigator.org.ua

Пра сваё рашэнне Уладзімір Зяленскі паведаміў падчас сустрэчы з начальнікам генеральнага штабу і міністрам абароны. Адпаведны ўказ з’явіўся на сайце прэзідэнта Украіны.

Прычынаў аб звальненні генерал-лейтэнанта Юрыя Содаля не ўказваецца. Аднак, як паведамляе «Украінская праўда», 24 чэрвеня стала вядома, што начальнік штаба брыгады «Азоў» Нацгвардыі Багдан Кратэвіч падаў заяву ў Дзяржаўнае бюро расследаванняў з заклікам правесці расследаванне ў дачыненні да камандуючага Аб’яднанымі сіламі ЗСУ Юыря Содаля з-за вялікіх стратаў сярод асабістага складу.

Брыгадны генерал Андрэй Гнатаў – былы начальнік штаба і намеснік камандуючага войскамі аператыўнага камандавання «Поўдзень». Да гэтага стаяў на чале 36-й брыгады марской пяхоты, сфармаванай з падраздзяленняў, якія паходзілі з Крыму. Служыў на паўвостраве да яго акупацыі расейскімі войскамі. Увесну 2023 года кіраваў абаронай Бахмута.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWybuch w Zakładach Azotowych Puławy. Dwie osoby zostały ranne
Następny artykuł“Wampiry seksualne”. Wystrzegaj się w sypialni