Святлана Ціханоўская заклікала міністра замежных справаў Партугаліі «рабіць санкцыі эфектыўнымі супраць рэжыму» і пры гэтым дапамагаць беларусам і не ізаляваць іх. Гаворка пра гэта вялася на сустрэчы абранай прэзідэнткі з Паўлу Ранжэлам у Порту, паведаміў Офіс Ціханоўскай.
Адной з тэмаю перамоваў з міністрам замежных справаў Партугаліі Паўлу Ранжэлам былі санкцыі супраць беларускіх калійных угнаенняў.
«Святлана Ціханоўская заклікала з аднаго боку рабіць санкцыі эфектыўнымі супраць рэжыму, сінхранізаваць іх і закрыць шчыліны, а з другога боку – не ізаляваць беларусаў, а дапамагаць ім», – падкрэслівае Офіс абранай прэзідэнткі.
Акрамя таго, абраная прэзідэнтка папрасіла ўладкаваць справы з легалізацыяй беларусаў, якія жывуць у Партугаліі, і беларускіх кампаніяў, што рэлакаваліся туды праз рэпрэсіі на радзіме. Цяпер у Партугаліі жывуць 1400 беларусаў.
Лідарка звярнула ўвагу на тое, што неабходна захаваць мабільнасць беларусаў, каб яны мелі магчымасць выязджаць у ЕЗ.
Ціханоўская і Ранжэл абмеркавалі ідэю канферэнцыі аб пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі – Партугалія мае адпаведны досвед:
«Ціханоўская прапанавала міністру, каб такая канферэнцыя прайшла ў Партугаліі, дзе было б добра сабраць і беларускіх, і міжнародных экспертаў і абмеркаваць, напрыклад, пытанне аднаўлення законнасці, пераходнай справядлівасці, аднаўлення дэмакратычных інстытутаў».
Абраная прэзідэнтка таксама заклікала працягваць падтрыманне Украіны і дэмакратычнай Беларусі. «Размаўлялі таксама пра супрацу з краінамі Глабальнага Поўдня, бо Партугалія мае вялікі ўплыў на партугаламоўныя краіны ў Паўднёвай Амерыцы і Афрыцы», – адзначаецца ў паведамленні.
Паўлу Ранжэл запэўніў у поўным падтрыманні дэмакратычных сілаў Беларусі. Ці даў дыпламат якія-кольвек абяцанні, не ўдакладняцца.
Падчас візіту ў Партугалію Ціханоўскую прыняў і колішні кіраўнік Еўракамісіі, а цяпер – старшыня канферэнцыі «Concordia» Жузэ Мануэл Барозу. Яны абмеркавалі супрацу з краінамі Глабальнага Поўдня, а таксама падтрыманне беларусаў, якія апынуліся ў выгнанні без пашпартоў і іншых дакументаў, магчымыя дзеянні міжнародных арганізацыяў у справе палітвязняў і інструменты ціску на рэжым.
Hавiны
Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі беларусаў і ацаніла Беларусь як небяспечную краіну
2024.05.24 10:01
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS