27 траўня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне па прадметах па выбары. На ЦТ запісаліся 7593 абітурыенты, але прыйшлі толькі 6627. Не з’явіліся на тэставанне 966 чалавек (12,7 %), паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.
Больш за ўсё чалавек зарэгістраваліся на матэматыку (21,3 %), англійскую мову (20,2 %) і гісторыю Беларусі (13,8 %).
У ходзе ЦТ нікога не выдалілі з аўдыторый. Адзін чалавек не завяршыў тэставанне па стане здароўя.
27 – 30 траўня здаюць ЦТ выпускнікі школ мінулых гадоў і выпускнікі каледжаў. Выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 2024 года гэтымі ж днямі здаюць цэнтралізаваныя іспыты (ЦЭ).
Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2024 годзе:
- беларуская мова – 30 траўня;
- расейская мова – 30 траўня;
- фізіка – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- матэматыка – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- хімія – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- біялогія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- гісторыя Беларусі – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- грамадазнаўства – 27 траўня, 6 чэрвеня;
- геаграфія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
- сусветная гісторыя (найноўшы час) – 27 траўня, 3 чэрвеня.
Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні – з 10 чэрвеня да 14 чэрвеня.
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.
Графік ЦТ-2024 у рэзервовыя дні:
- 19 чэрвеня – усе навучальныя прадметы;
- 21 чэрвеня – усе навучальныя прадметы, акрамя расейскай мовы і беларускай мовы; 23 чэрвеня – расейская мова і беларуская мова.
Агляд
Больш бюджэтнікаў і расейцаў, змены для мэтавікоў: поўны гайд, каб паступіць у Беларусі
2024.04.18 07:00
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS