З 16 верасня 2024 года для ўвозу катоў, сабакаў і тхароў з Беларусі і Расеі ў краіны Еўразвязу трэба будзе мець вынікі тэсту на антыцелы да шаленства ад акрэдытаванай у Еўразвязе лабараторыі. Адпаведнае рашэнне Еўракамісія ўхваліла яшчэ 19 красавіка.
Правяранні за апошнія гады ў пунктах уезду ў Еўразвяз нацыянальнымі органамі паказалі паўторныя неадпаведнасці ў прафілактычных захадах супраць шаленства адносна хатніх сабакаў, катоў і тхароў у Беларусі і Расеі, гаворыцца ў рашэнні. Гаворка і пра неналежную вакцынацыю, і пра фальсіфікацыю дакументаў пра вакцынацыю.
«Неспрыяльная эпідэмічная сітуацыя ў Беларусі і Расеі, дзе шаленства захоўваецца і рэгулярна выяўляецца ў сабакаў і катоў, што пацвярджаецца інфармацыяй, сабранай на міжнародным узроўні Сусветнай арганізацыяй здароўя жывёлінаў, спрыяе далейшаму павышэнню рызыкі занясення шаленства ў Еўразвяз», – піша Еўракамісія.
Разбор
Нарматворчасць па-беларуску. У Закон аб жывёлінах цішком унеслі істотныя змены
2024.04.06 07:07
З 16 верасня на мяжы будуць патрабаваць вынікі тэсту на антыцелы да шаленства. Дзе менавіта можна будзе правесці тэст, які прызнае Еўразвяз, не ўдакладняецца.
Як піша літоўскае выданне «Delfi», тэст на антыцелы да шаленства трэба праводзіць не менш як за 30 дзён пасля вакцынацыі і не менш як за тры месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфікату і ўезду ў Еўразвяз. Паказнік узроўню антыцелаў мусіць быць не меншым за 0,5 міжнароднай адзінкі на мілілітр.
За мінулы год толькі ў Літву не пусцілі 63 жывёліны з Беларусі і Расеі, якіх перавозілі ў камерцыйных мэтах без адпаведных дакументаў ці ідэнтыфікацыйнага нумару або ў няправільных умовах перавозу.
Для ўвозу катоў, сабакаў і тхароў трэба, каб жывёліна мела ветэрынарны сертыфікат узору Еўразвязу, падскурны мікрачып (або татуяванне), зробленую да 3 ліпеня 2011 года, і прышчэпку ад шаленства.
Hавiны
Як перавезці свайго гадаванца за мяжу? Пакрокавая інструкцыя
2021.12.05 07:00
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS