Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскай арміі ўдалося стабілізаваць сітуацыю з наступленнем расейскіх войскаў на поўначы Харкаўскай вобласці. Пры гэтым ён прызнаў, што на некаторых участках агрэсар здолеў прасунуцца ўглыб Украіны на 10 кіламетраў.
«Галоўнае на сёння – нашымі Сіламі абароны сітуацыя стабілізаваная… На сёння нашыя Сілы абароны стабілізавалі расейцаў там, дзе яны зараз знаходзяцца. Самая глыбокая кропка іх прасоўвання – 10 кіламетраў. На напрамках некаторых брыгад ворага няма зусім прасоўвання – і не было», – цытуе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «Українська правда».
Прарыў мяжы Зяленскі патлумачыў тым, што ўкраінскім вайскоўцам не хапала заходніх сістэмаў СПА. Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што расейскія вайскоўцы дайшлі толькі да першай лініі абароны:
«Першая лінія – гэта не мяжа, там немагчыма будаваць, таму што з-за адпаведнай зброі, якой працавалі расейцы, нашы людзі гінулі. Яны прыкладна там цяпер і знаходзяцца. Гэта першая лінія, лінія, якую пабудавалі на вайне, пад пастаянным агнём, нашы вайскоўцы. Першую і другую лінію будуюць вайскоўцы, а трэцяя лінія пабудавана мясцовымі ўладамі».
Прэзідэнт дадаў, што галоўная мэта ворага – гэта горад Ваўчанск. Акрамя таго, яны хочуць захапіць зону 10 кіламетраў.
Нагадаем, 10 траўня расейскае войска перайшло ў наступленне на поўначы Харкаўскай вобласці. Цягам некалькіх дзён расейцы здолелі захапіць шэраг прыгранічных паселішчаў і прарваліся ў паўночную частку Ваўчанску, дзе распачаліся цяжкія баі.
Сітуацыя на Харкаўшчыне стала нагодай для жорсткай крытыкі кіраўніцтва Украіны. Некаторыя вайскоўцы і журналісты наракаюць на тое, што абарона поўначы Харкаўскай вобласці была зусім непадрыхтаваная, хаця выведка мела інфармацыю, што Расея плануе напад.
Аналітыка
Наступленне Расеі на Харкаўшчыне: што гэта значыць і чаго чакаць далей?
2024.05.15 19:55
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS