A A+ A++

У Палату прадстаўнікоў ЗША ўнеслі на разгляд новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, паведамляе Прадстаўніцтва ў замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі. Кангрэс можа прыняць закон да канца 2024 года.

Капітолій ЗША.

Фота: pexels.com

«Новая версія Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі ставіць на мэце ў чацвёрты раз аднавіць дзеянне Акту ад 2004 года з улікам злачыннага ўдзелу рэжыму Беларусі ў несправакаваным уварванні Пуціна ва Украіну, гандлі ўкраінскімі дзецьмі і адкрыцці беларускай тэрыторыі для расейскіх ваенных аперацый. Адна з практычных мэтаў – пашырыць спіс беларускіх уладаў, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя санкцыі ЗША, за межы вышэйшага кіраўніцтва краіны і службаў бяспекі, уключыўшы ў яго асоб, непасрэдна адказных за выкраданне ўкраінскіх дзяцей, супрацу з Расеяй у несправакаваным уварванні ва Украіну і расейскую мілітарызацыю беларускай тэрыторыі», – піша Прадстаўніцтва ў замежных справах.

Новая версія Акту прадугледжвае адмову прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законна абраным лідарам Беларусі; працяг заклікаў да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі; адмову прызнаваць любое ўключэнне Беларусі ў так званую Саюзную дзяржаву, якая застаецца пад кантролем Расеі. Таксама Акт павінен дазволіць дапамогу ЗША ў прасоўванні дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства закону і суверэнітэту ў Беларусі.

Аналітыка

«Былі б эканамічным драконам». Што страціла Беларусь, не пасябраваўшы з ЗША пасля візіту Клінтана?

2024.01.16 06:00

Акт вымагае ад дзяржсакратара ЗША даць справаздачу перад Кангрэсам аб злачынствах, здзейсненых рэжымам Беларусі для падтрымання несправакаванай агрэсіўнай вайны Расеі ва Украіне, адзначае Прадстаўніцтва ў замежных справах.

«Кангрэс ЗША з’яўляецца адным з найбольш паслядоўных саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі. Актуалізаваная версія Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, якую ў пяты раз распрацаваў кангрэсмен Крыс Сміт, даказвае, наколькі шчыльна сочаць амерыканскія заканадаўцы за сітуацыяй у Беларусі і прапануюць ураду ЗША практычныя захады.

Варта дадаць, што ў Сенаце таксама ўнесены падобны законапраект. Чакаецца, што Кангрэс прыме гэты закон да канца года», – сказаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Святланы Ціханоўскай, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі, які цяпер у працоўнай паездцы ў Вашынгтоне.

Суаўтарамі праекту былі чальцы кокусу ў справе Беларусі Біл Кітынг, Марсі Кэптур, Джоў Ўілсан і старшыня падкамітэту ў справе Еўропы Том Кейн.

Hавiны

«Гэта беспрэцэдэнтнае рашэнне». Латушка – пра стратэгічны дыялог дэмакратычных сілаў Беларусі з ЗША

2024.04.06 19:44

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWiadomości z Poznania. Co dzieje się w Poznaniu? (16 maja)
Następny artykułСМИ сообщают об уничтожении заправочной станции на “Бельбеке” после атаки (видео)