Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што Беларусь мусіць стаць часткай Еўрапейскага Звязу. Такую думку ён выказаў на прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсаляй у Кіеве на Дзень Еўропы 9 траўня, паведамляе «Еўрапейская праўда».
На думку Уладзіміра Зяленскага, пашырэнне ЕЗ мусіць быць большым, чым прыняцце ў звяз ужо пазначаных краінаў-кандыдатак. Ён таксама адзначыў, што Украіна, якая мае статус кандыдата на ўваход у ЕЗ, чакае пачатку ўступных перамоваў.
«Мы выканалі ўсе ўмовы для таго, каб у чэрвені была зацверджаная перамоўная рамка і рэальна пачаліся перамовы наконт уступлення Украіны ў Еўразвяз. Гэтак жа важна, каб для іншых народаў, якія заслугоўваюць быць у Еўразвязе, еўрапейскае адзінства сапраўды працавала, каб яны таксама зрэалізавалі свой кандыдацкі статус», – растлумачыў Зяленскі.
Далей ён назваў дзяржавы, якія бачыць часткай ЕЗ у будучыні.
«Еўропа – гэта і Балканы, і Малдова, і будзе абавязкова Дзень Еўропы для Грузіі і Дзень Еўропы для Беларусі», – сказаў ён.
Ён дадаў, што гэтую пазіцыю падзяляюць і прадстаўнікі Еўрапейскага парламенту:
«Усё гэта – ужо адлюстраванае пазіцыямі Еўрапарламенту. І сапраўды важна ўсё гэта зрэалізаваць».
9 траўня, у Дзень Еўропы, прэзідэнтка Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсаля прыехала ў Кіеў.
2 траўня з ёй сустракалася лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, каб сярод іншага абмеркаваць супрацу дэмсілаў з ЕЗ.
Hавiны
«Шанец, якога Беларусь заслугоўвае». Зяленскі ўспомніў Беларусь, кажучы пра перамогу Украіны
2024.01.11 07:54
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS