Мігрантка, якая, парушыўшы мяжу, прыйшла з Беларусі ў Польшчу і нарадзіла ў лесе, папрасіла прытулку. Жанчына застаецца ў больніцы ў Гайнаўцы. У Памежнай ахове Польшчы ўдакладнілі, што яна грамадзянка Эрытрэі, а не Эфіопіі, як паведамлялася раней.
«Жанчына з Эрытрэі з нованароджаным дзіцём, якой была нададзеная дапамога на польска-беларускай мяжы, застаецца на тэрыторыі Польшчы і цяпер перабывае ў шпіталі ў Гайнаўцы. Замежніца заявіла аб жаданні хадайнічаць аб абароне ў Польшчы для яе і ейнага дзіцяці», – паведаміла Памежная ахова Польшчы.
Бліжэйшым часам, калі жанчына ачуняе, польскія ўлады пачнуць афіцыйны разгляд яе справы.
16 красавіка мігрантка, якая трапіла ў Польшчу з Беларусі, парушыўшы мяжу, нарадзіла дзяўчынку ў лесе. Памежнікі выклікалі хуткую дапамогу, якая шпіталізавала жанчыну і дзіцяці. Тады паведамлялася, што мігрантка – грамадзянка Эфіопіі.
17–18 красавіка Памежная ахова Польшчы зафіксавала 210 спробаў парушэння мяжы мігрантамі з тэрыторыі Беларусі.
Варшава ўскладае адказнасць за арганізацыю нерэгулярнай міграцыі на беларускія ўлады. У Менску гэта адмаўляюць, сцвярджаючы, што «Еўропа сама іх паклікала». Пры гэтым замежнікі, якія ідуць у Польшчу ў абыход пункту пропуску, парушаюць і беларускую мяжу таксама.
Hавiны
Эмігрантка з Эфіопіі прыйшла ў Польшчу з Беларусі і нарадзіла ля самай мяжы
2024.04.16 17:41
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS