A A+ A++

Аляксандр Лукашэнка можа пакінуць пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да канца года. Менавіта таму яго тэрмінова выклікаў Уладзімір Пуцін у Расею. Што яшчэ будзе схаванае за мішурой святкавання Дня касманаўтыкі ў Расеі? Што азначаюць дзіўныя кадравыя перастаноўкі топавых чыноўнікаў адміністрацыі і кіраўніцтва справамі Лукашэнкі? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Анатолям Котавым, былым працаўніком Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, беларускім дыпламатам і палітолагам.

Сяргей Пеляса: Апошнія тыдні адзначыліся шэрагам перастановак сярод верхавіны чынавенства Лукашэнкі ў адміністрацыі і кіраўніцтве ягонымі справамі. Туды прыйшлі былы міністр інфармацыі, а таксама банкір. Кіраўнік службы бяспекі Лукашэнкі стаўся намеснікам кіраўніка ягоных справаў. Што гэта азначае і як патлумачыць беларусам?

Анатоль Котаў: Трэба падзяліць гэтыя кейсы на два – пра грошы і пра ідэалогію. Прызначэнне Шкрэда ў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта – гэта працяг практыкі, калі Лукашэнка давераных асобаў ставіць на праблемныя ўчасткі, звязаныя з ягонай асабістай кішэнню.

Фінансаў, якія праходзяць праз Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, збольшага не відаць у беларускім бюджэце. Лукашэнка прызначыў свайго галоўнага ахоўніка асобай, якая будзе глядзець за тым, як размяркоўваюцца грошы. Гэта невыпадкова.

Нейкі час да гэтага прызначэння ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта адбыўся чарговы карупцыйны скандал, затрымалі аднаго з былых намеснікаў кіраўнікоў. З пункту гледжання Лукашэнкі, прызначэнне Шкрэда – гэта спроба выправіць сітуацыю так, як ён гэта бачыць. Паставіць давераную асобу назіраць за грашыма, якія ён лічыць сваймі, хаця яны ўсё ж дзяржаўныя.

Каментар

Лукашэнка загаварыў пра кантроль над Нацбанкам. Ці чакаць зменаў у грашова-крэдытнай палітыцы?

2024.03.29 12:36

Спадар Ягораў – нядобры знак для банкаўскай сістэмы Беларусі. Праз два тыдні пасля прызначэння адбылася яшчэ адна нарада, на якой Лукашэнка сказаў, што колькасць банкаў трэба скарачаць. Гэта значыць, што прыватныя і напалову прыватныя банкі будуць нейкім чынам ліквідоўваць, далучаць да буйных дзяржаўных банкаў ці папросту закрываць, бо новых ліцэнзійных патрабаванняў пэўныя банкі, прызначаныя пад нож, не выканаюць. Іх грошы фактычна забяруць. Сігнал, што банкаўская сістэма надалей разглядаецца – і прыватна, і дзяржаўна – Лукашэнкам як яшчэ адна кішэня.

Прызначэнне Тырцова. Былы міністр інфармацыі таксама будзе намеснікам кіраўніка адміністрацыі. Лукашэнка на сустрэчы з ім казаў аб прапаганде, контрпрапагандзе. Наколькі гэты ідэалагічна-прапагандысцкі кірунак цяпер будзе важны для яго ў месяцы перад гэтак званымі выбарамі прэзідэнта ў наступным годзе?

Я сумняюся, што выбары адбудуцца ў наступным годзе. Думаю, ўсё будзе больш хутка, і нас чакаюць пэўныя сюрпрызы ў канцы гэтага.

Чаму вы думаеце, што будзе хутчэй? Я чуў, што могуць прыспешыць гэты тэрмін. Чым далей, тым горш для Лукашэнкі?

Пытанне звязанае з тым, навошта Лукашэнка паляцеў у Маскву. Гэта ўсё адбываецца напярэдадні першага паседжання Усебеларускага народнага сходу, дзе відавочна, што Лукашэнку абяруць кіраўніком гэтага органу.

На практыцы будзе цяжка доўга спалучаць дзве пасады, таму, на маю думку, ёсць патрабаванне з Крамля, каб Лукашэнка пайшоў у транзіт. І гэта мяккі, амаль казахстанскі варыянт транзіту, дзе пад пэўныя гарантыі старэйшыны, якім ён сябе лічыць, ён сам сыходзіць.

Трымаць пад сабою дзве пазіцыі адначасова цягам больш як паўгода будзе вельмі цяжка, і з пункту гледжання нейкіх працэсаў у самым рэжыме гэта немэтазгодна. Яго выклікалі вельмі хутка ў Маскву, гэты візіт не быў абвешчаны загадзя. І гэта адбываецца напярэдадні першага пасяджэння гэтага органу, дзе маюць пастанавіць, што Лукашэнка ўзначаліць і яго. Думаю, Пуцін хоча яшчэ раз даволі жорстка паразмаўляць, каб Лукашэнка трымаўся пэўных дамоўленасцяў, якія былі ў 2020 годзе.

Hавiны

Пуцін і Лукашэнка казалі, што хочуць перамоваў аб Украіне. А вайна працягваецца

2024.04.12 08:39

Вы маеце на ўвазе, што ўжо сёлета можа сысці на пасаду старшыні Усебеларускага народнага сходу і не будзе балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах?

Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў канцы гэтага года, бо выкананне дамоўленасцяў зацягвалася. Лукашэнка зацягваў і з новаю рэдакцыяй Канстытуцыі, і з гэтым сходам, канструяваннем новых надбудоваў над пасадаю прэзідэнта, пераразмеркаваннем паўнамоцтваў. Час проста прыйшоў, і яму напярэдадні гэтай падзеі вырашылі нагадаць, што час на пасадзе прэзідэнта канчаецца.

Ці з гэтым звязаная хітрасць, дзе ён спачатку казаў, ці то будзе балатавацца, ці то не. Стратэгічную няўпэўненасць стварыў для беларусаў. Падавалася, што гэта гульня, ілюзія. Што будзе далей?

Далей будзе прызначаны іншы прэзідэнт Беларусі.

Наталля Качанава?

Думаю, гэта будзе зусім іншая асоба, якая добра ведае наменклатуру, а цяпер у творчым адпачынку. Такіх асобаў даволі шмат.

Вашая тройка кандыдатаў?

Я не буду называць прозвішчаў, але скажу, што гэта можа быць адзін з былых прэм’ераў Беларусі, які цяпер у творчым адпачынку. Маем тройку з тых, якія былі нядаўна.

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет» 11.04.2024

ПраСвет

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

2024.04.12 14:35

belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPo… 28 latach nastąpiła zmiana na stanowisku dyrektora w oleskim “Ogólniaku”
Następny artykułPowstanie powiatowe schronisko dla zwierząt?