Да трох чалавек вырасла колькасць загінулых у выніку ўдару па Канстанцінаўцы ў Данецкай вобласці, які расейская авіяцыя ўчыніла 9 красавіка.
Удар па Канстанцінаўцы быў нанесены ўдзень 9 красавіка: расейская авіяцыя скінула 500-кілаграмовую бомбу (КАБ-500) на жылы квартал. У выніку загінуў 59-гадовы мужчына, двое чалавек атрымалі раненні.
10 красавіка пад заваламі дома ў Канстантынаўцы ратавальнікі знайшлі целы 42-гадовая маці і яе 12-гадовага сына.
Такім чынам, у выніку расейскага авіяўдару тры чалавекі загінулі і двое атрымалі раненні.
Украінская пракуратура распачала крымінальныя справы за парушэнне законаў і звычаяў вайны (ч. 2 арт. 438 КК Украіны).
Hавiны
«Маці спрабавала затуліць 8-месячнае дзіця». Лік ахвяраў атакі на Адэсу дасягнуў 10
2024.03.03 11:40
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS