29 красавіка ў Менскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую настаўніцу менскай гімназіі Дар’ю Хмяльніцкую. Пра гэта стала вядома праваабаронцам толькі цяпер.
Дар’ю Хмяльніцкую абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 361-3 КК («Фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне»).
Справу вяла суддзя Алена Ананіч, вядомая сваімі палітычнымі прысудамі. Так, яна ў студзені засудзіла да пяці гадоў калоніі 67-гадовую пенсіянерку Галіну Краснянскую, якая жыла ў Швецыі і была затрыманая пры ўездзе ў Беларусь.
Дар’я Хмяльніцкая ўтрымліваецца пад вартай з 16 кастрычніка 2023 году. 16 чэрвеня яна адзначыла ў зняволенні сваё 24-годдзе.
Вядома, што пасля заканчэння філалагічнага факультэту БДУ Дар’я працавала ў менскай беларускамоўнай гімназіі № 23, якую заканчвала сама.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS