A A+ A++

У Еўразвязе да гэтага часу не дамовіліся аб адзіным спісе санкцыяў супраць Беларусі, што ўключаў бы забарону на ўвоз люксавых аўтамабіляў. Пастаянныя прадстаўнікі ЕЗ усё яшчэ ацэньваюць «справядлівасць прапановы» аб увядзенні супраць Беларусі тых захадаў, якія ўжо прынялі ў дачыненні Расеі. Аб гэтым паведаміла выданне «Politico».

Ілюстрацыйны здымак. Аўтамабіль «Mercedes-Maybach».

Фота: sales.mercedes-autoforum.ru

У ЕЗ паабяцалі разгледзець пытанне дадатковых санкцыяў супраць Беларусі крыху пазней. Дарэчы, супраць абмежаванняў для нашай краіны выступілі Францыя і Нямеччына, якія занепакоеныя перспектывай продажу люксавых аўтамабіляў уласнай вытворчасці.

Нагадаем, раней чыноўнікі Еўрапейскага Звязу пачалі разглядаць магчымасць узмацніць умовы ўвозу ў Беларусь дарагіх аўтамабіляў у якасці кроку для «мінімізацыі рызыкі абыходу санкцыяў», уведзеных у дачыненні Расеі. Такую інфармацыю, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, абнародавала выданне «Financial Times».

Паводле інфармацыі выдання, аб’ём транспартных сродкаў і аўтазапчастак, якія штомесяц увозяцца ў Беларусь з краінаў ЕЗ (галоўным чынам, з Нямеччыны і Польшчы), за два гады – са студзеня 2022 да студзеня 2024 года – вырас больш чым у пяць разоў: з 50 млн да 268 млн долараў. Пры гэтым найбольшы рост экспарту зафіксавалі менавіта ў сегменце самых дарагіх аўтаў – тых самых, якія трапілі пад еўрапейскія санкцыі супраць Расеі.

У якасці доказу таго, што аўтамабілі класу прэміум паступаюць на расейскі рынак праз Беларусь, выданне прывяло прыклад з «Rolls-Royce Cullinan Black Badge» коштам 630 тысяч долараў. Ён апынуўся ў Расеі ўсяго праз дзевяць месяцаў пасля выхаду з заводу, і ў рэгістрацыйных дакументах было пазначана, што яго набылі праз беларускую крыніцу.

Апрача таго, выданне прывяло звесткі за 2023 год, паводле якіх беларускія пасярэднікі прадалі ў Расею як мінімум 28 аўтамабіляў маркі «Maybach»: іх сярэдні кошт склаў не менш за 217 тысяч долараў.

Каб закрыць гэтую шчыліну, у ЕЗ і прапанавалі ўзмацніць жорсткасць патрабаванняў да ўвозу дарагіх аўтаў у Беларусь. Адначасова з гэтым ў ЕЗ, паводле звестак «Financial Times», абмяркоўваецца магчымая забарона на куплю алмазаў і звадкаванага прыроднага газу з Беларусі.

20 чэрвеня бельгійскае старшынства ў ЕЗ абвесціла, што амбасадары ўсіх 27 краінаў ЕЗ пры Еўрапейскай радзе ўхвалілі 14-ы пакет санкцыяў супраць Расеі. Ён яшчэ мусіць быць афіцыйна зацверджаны на паседжанні Рады ЕЗ у замежных справах, якое адбудзецца 24 чэрвеня ў Люксембурзе. Новы пакет санкцыяў «прадугледжвае новыя мэтавыя захады і максімізуе ўздзеянне ранейшых санкцыяў» супраць Расеі, а таксама ліквідуе шляхі для іх абыходу.

Агляд

Як уводзілі санкцыі адносна Беларусі: за рэпрэсіі, самалёт і вайну, але не за палітвязняў

2024.03.13 17:54

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWybrano nową Radę Seniorów na czteroletnią kadencję
Następny artykułBurze trzeciego stopnia i silny wiatr w Opolu – ostrzeżenie IMGW