A A+ A++

На адзін з вайсковых аэрадромаў Беларусі прыбыла партыя з чатырох шматмэтавых ударных верталётаў Мі-35м. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны.

Верталёты Мі-35М у Беларусі.

Фота: modmilby / Telegram

Вядома, што ў 2023-м Расея перадала Беларусі чатыры верталёта Мі-35м. Анансавалася, што сёлета беларускае войска атрымае яшчэ адну партыю гэтых верталётаў.

Як зазначаецца ў прэс-рэлізе Мінабароны 7 красавіка, верталёты пілатавалі беларускія лётчыкі, якія прайшлі навучанне ў навучальным цэнтры Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі. Маршрут пералёту склаў больш за 2000 кіламетраў.

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальнік авіяцыі Леанід Давідовіч заявіў, што пастаноўка на ўзбраенне найноўшых верталётаў – гэта знакавая падзея для Узброеных сілаў Беларусі.

«Ужо зусім хутка яны стануць у строй, і ў бліжэйшым будучым новыя Мі-35м будуць заступаць на баявое дзяжурства і паўнацэнна ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі», – падкрэсліў ён.

Паводле праекту «Global Firepower», да прыбыцця гэтай партыі тэхнікі ў Беларусі былі гатовыя да выкарыстання 14 ударных верталётаў.

Аналітыка

Тры сцэнары эскалацыі. Як вайна можа прыйсці ў Беларусь?

2024.04.01 08:26

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułAnalityk: Niemcy znacząco przegrywają z USA
Następny artykułWypadek z udziałem motocyklisty w Brzesku / 7 kwietnia 2024 r.