Памежнікі затрымалі іншаземца, які спрабаваў выехаць з Беларусі з часткова падробленым пашпартам Украіны ўвечары 26 ліпеня.
Мужчына спрабаваў на аўтобусе даехаць да Вільні.
«Для афармлення мужчына прад’явіў пашпарт грамадзяніна Украіны з частковаю падробкаю – старонка з персанальнымі звесткамі была замененая.
Са слоў, зламыснік меў намер трапіць у Нямеччыну да сваіх сыноў, якія і зрабілі яму падроблены ўкраінскі дакумент, а затым выслалі поштаю», – адзначае Дзяржпамежкамітэт.
Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы да высвятлення асобы. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічыняў і дэпартацыя. Таксама за выкарыстанне падробленага дакументу яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.
Hавiны
Частка ўкраінцаў, якія прыбываюць у Беларусь, едуць наўпрост з Украіны – Дзяржаўны памежны камітэт
2024.04.05 13:55
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS