A A+ A++

Уласніка і дырэктара беларускай кампаніі вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Яны перавозілі люксавыя аўтамабілі з ЕЗ у Расею. Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: pexels.com

Паведамляецца, што ў Польшчы ў беларускай фірмы была пасярэдніцкая структура. З яе дапамогай яны перавезлі 10 легкавікоў прэміум-класу.

«У наступным аўтамабілі былі ўвезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і рэалізаваны грамадзянам і суб’ектам гаспадарання Расейскай Федэрацыі. Пры гэтым у нашай краіне аўтамабілі афармляліся на падстаўных фізічных асобаў, у тым ліку якія маюць права на пакрыццё мытаў і падаткаў, што выплочваюцца пры ўвозе транспартавых сродкаў», – піша прэс-служба КДК.

Угандляванае ад продажу аўтамабіляў ва ўліку кампаніі не адлюстроўвалі, а падаткі не вылічаліся і не выплочваліся. Шкоду дзяржаве КДК ацэньвае больш як на Br 465 тысячаў.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні ўласніка і дырэктара кампаніі ўзбуджаная крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне.

Перапродаж люксавых аўтамабіляў з ЕЗ у Расею стала вельмі прыбытковаю справаю для беларускіх кампаніяў, пасля таго як Расея трапіла пад санкцыі праз поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну і не здолела з вясны 2022 года купляць  аўтамабілі ў Еўропе, як раней.

У Беларусі на гэта хутка адрэагавалі, і ўжо з ліпеня 2022 года закуп аўтамабіляў з Беларусі ў ЕЗ вырас у разы.

Паводле журналістаў-расследавальнікаў «Бюро», у 2023 годзе праз Беларусь у Расею паступілі каля тысячы санкцыйных аўтамабіляў.

Агляд

«Якія шэрыя схемы?!» Як Беларусь дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі на люксавыя аўты

2023.12.11 09:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWindows 11 ma ukryty przycisk do ubijania zadań
Następny artykułAktualizacja Intela zabezpieczy tylko nowe CPU przed niestabilnością. To efekt długiej bierności Intela